BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пракапеня: Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння ў Беларусі IT-краіны

13.03.2017
Пракапеня: Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэння ў Беларусі IT-краіны
БЕЛТА
«Думаю, што сённяшні дзень увойдзе ў гісторыю як дзень вялікага пералому ў развіцці IT у Беларусі», - заявіў інвестар Віктар Пракапеня пасля наведвання Лукашэнкам у Мінску офісаў IT-кампаніі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі інвестары Віктар Пракапеня і Міхаіл Гуцэрыеў, а таксама памочнік прэзідэнта Усевалад Янчэўскі. Гаворка ішла пра будучыню развіцця ў краіне сферы высокіх тэхналогій і ператварэнні Беларусі як мінімум у рэгіянальнага лідэра па гэтым напрамку, перадае БЕЛТА.

«Прэзідэнт поўнасцю падтрымаў ідэю стварэння ў Беларусі IT-краіны. Гэта ўключае ў сябе вялікую колькасць істотных змен у заканадаўстве і яго ўдасканаленне», - адзначыў Пракапеня.

Паводле яго, чакаюцца рашэнні па падтрымцы прадуктовай мадэлі ў IT-бізнэсе, венчурных фондаў і стварэнне для іх належнага рэгулятарнага асяроддзя, падтрымка адукацыі.

«У сучасным свеце, і асабліва для прадуктовых кампаній, патрабуецца вялікая колькасць розных спецыялістаў. Не толькі тэхнічных, але таксама людзей, якія займаюцца маркетынгам, дызайнам прадуктаў, іншымі складнікамі», - сказаў Віктар Пракапеня.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы інвестар асабліва адзначыў выказаную гатоўнасць Аляксандра Лукашэнкі падтрымаць неабходныя змены.

У якасці прыкладу аднаго з праблемных момантаў Віктар Пракапеня распавёў пра цяжкасці з размяшчэннем рэкламы на буйных сусветных пляцоўках. Для гэтага паводле беларускага заканадаўства патрабуецца захаванне складаных бюракратычных працэдур, што зусім не спрыяе эфектыўнаму вядзенню бізнэсу.

«З Беларусі сёння купіць рэкламу на «Фэйсбуку» ўяўляецца вельмі складаным працэсам. Сённяшні дэкрэт пра Парк высокіх тэхналогій падтрымлівае толькі продаж праграмнага забеспячэння. Ён не падтрымлівае мадэль заробку на рэкламе, калі перадача праграмнага забеспячэння адбываецца бясплатна», - распавёў інвестар.

Ён падкрэсліў, што на сустрэчы абмяркоўваўся шэраг неабходных зменаў. «Вельмі рады таму, што дзяржава будзе працягваць і далей падтрымку бізнэсу ў IT-сферы. І вельмі рады, што Беларусь зможа перайсці на новую ступень развіцця - ствараць больш прадуктовых кампаній і быць яшчэ больш вядомай ва ўсім свеце», - дадаў Віктар Пракапеня.

Па словах Міхаіла Гуцэрыева, першы этап у развіцці IT-сферы ў Беларусі ў апошнія гады быў паспяхова рэалізаваны.

«Сёння гаворка ідзе пра другі крок - аб прыняцці дадатковых нарматыўных актаў, што дазволіць зрабіць сённяшнюю Беларусь адной з найбольш прасунутых краін у свеце па развіццю IT-тэхналогій», - сказаў пасля сустрэчы з Лукашэнкам Міхаіл Гуцэрыеў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео