BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскі бізнес адзначае пазітыўныя зрухі ў кантактах з Беларуссю

17.02.2017
Польскі бізнес адзначае пазітыўныя зрухі ў кантактах з Беларуссю
Poland24
Польскі бізнес адзначае пазітыўныя зрухі ў кантактах з Беларуссю.

Пацяпленне на палітычным узроўні прыводзіць да актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Сярод галоўных жа аспектаў дзейнасці амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы – развіццё такога супрацоўніцтва.

Пра гэта гаварыў надзвычайны пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, які правёў сустрэчу з прадстаўнікамі падляшскага бізнесу, перадае "Радыё Рацыя".

– На паляпшэнне адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, у тым ліку польска-беларускіх адносінаў, паўплывалі пытанні бяспекі ў рэгіёне, найперш падзеі на ўсходзе Украіны. Мінск, прыгадаю, стаў пляцоўкай для перамоўнага працэсу. Таксама нармалізацыі адносінаў спрыяе новы польскі ўрад. Ідзе актывізацыя кантактаў на высокім узроўні, — сказаў Аляксандр Авяр’янаў.

У Варшаву запрошаны спікер Савета Рэспублікі РБ Міхаіл Мясніковіч, цяпер ідзе ўзгадненне гэтага візіту. У красавіку ў Беларусь прыедуць чальцы польска-беларускай супольнай парламенцкай групы. Ёсць ідэя правядзення Форуму рэгіёнаў.

– Наш напрамак заўсёды быў больш палітычны, чым эканамічны. Мы заўсёды імкнемся дамагчы нашым экспарцёрам. Хачу заўважыць, што цяпер адзначаюцца паляпшэнні ўзаемных гандлёва-эканамічных адносінаў. Пра гэта сведчыць у тым ліку статыстыка", — адзначае дыпламат Авер'янаў.

Паводле Белстату, тавараабарот паміж Беларуссю і Польшчай за студзень-лістапад 2016 года перавысіў 1 млрд 830,4 млн даляраў. Экспарт у Польшчу склаў 758,2 млн даляраў, імпарт 1 млрд 72,2 млн даляраў. Плануецца, што ў найбліжэйшыя 2-3 гады тавараабарот Беларусі і Польшчы можа дасягнуць 4 мільярдаў даляраў. Прынамсі, пра гэта было заяўлена на 20-м Беларуска-польскім эканамічным форуме “Добрасуседства-2016”, які прайшоў летась у кастрычніку.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео