BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

232 даляры. Беларусы трацяць у Польшчы больш за чэхаў, але менш за ўкраінцаў

31.01.2017
232 даляры. Беларусы трацяць у Польшчы больш за чэхаў, але менш за ўкраінцаў
onliner.by
Паводле звестак Міністэрства спорту і турызму Польшчы, у 2016 годзе краіну наведалі 356 тысяч беларускіх турыстаў, перадае газэта Rzeczpospolita.

Беларус пакідаў у Польшчы ў сярэднім 232 даляры за час паездак (пры сярэднім заробку ў 363 даляры на месяц 2016 году), што на 11,5% больш, чым годам раней. Прычым паездкі сталі даўжэйшымі (на дзень беларусы сталі пакідаць толькі на 9,4% больш), але радзейшымі (колькасць паездак беларусаў у Польшчу ўпала на 7,3%), паведамляе Радыё Свабода.

Госці з «заморскіх краін» (Аўстраліі, Японіі, Канады, Паўднёвай Карэі) пакідалі ў Польшчы ў сярэднім 1295 даляраў на чалавека. Лідарамі сярод еўрапейцаў сталі жыхары краін Скандынавіі (493 даляры), Францыі (404 даляры), Нямеччыны (377 даляраў) і Украіны (356 даляраў). Меней за беларусаў пакідалі славакі (219 даляраў) і чэхі (203 даляры).

Агулам за 2016 год Польшчу наведалі 39,4 млн чалавек, з якіх каля 8 млн прыязджалі на адпачынак. Найбольш турыстаў было з Нямеччыны (2,95 млн), Чэхіі (1,03 млн), Украіны (642 тысячы) і Расіі (381 тысяча). 356 тысяч беларускіх турыстаў стаяць у гэтым спісе сьледам за расійскімі. Амаль гэтулькі ж турыстаў было з Літвы (344 тысячы) і Вялікабрытаніі (340 тысяч).

Каб паехаць у Польшчу, бальшыні беларусаў, хто не мае «карты паляка», трэба плаціць 60 еўра за шэнгенскую візу. І хоць Беларусь дала замежным турыстам 5 «бязвізавых» дзён пры ўмове прылёту ў нацыянальны аэрапорт, на сустрэчныя крокі ад краін Еўразвязу беларускія ўлады ўжо не разлічваюць.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео