BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дварковіч: Прагрэсу на перамовах па газе няма, аргументацыя не мяняецца

28.01.2017
Дварковіч: Прагрэсу на перамовах па газе няма, аргументацыя не мяняецца
Расія настойвае на аплаце Беларуссю доўгу за леташнія пастаўкі газу ў поўным аб'ёме, зрухаў у перамовах па гэтым пытанні пакуль няма.

Пра гэта паведаміў сёння ў Маскве расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

"Вядзем перамовы. Прагрэсу няма. Аргументацыя не мяняецца. Мяняюцца варыянты рашэння, але пакуль не знайшлі ўзаемапрымальных. Мы ў любым выпадку настойваем на аплаце ў поўным аб'ёме мінулага года па той формуле, якая была раней", — цытуе Дварковіча ТАСС.

Як піша БелаПАН, Мінск і Масква дагэтуль не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. З 2016 года Расія паводле дамоўленасцяў павінна была пастаўляць у Беларусь штогод 24 млн тон нафты аж да 2024 года. Аднак з другога паўгоддзя пастаўкі былі скарочаныя, што стала адказам на запазычанасць па аплаце пастаўленага расійскага газу ў 281 млн долараў на той момант.

Згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі, доўг Мінск павінен быў пагасіць яшчэ да 20 кастрычніка, аднак гэтага не адбылося. У канцы 2016 года доўг, паводле ацэнак Расійскай Федэрацыі, перавысіў 400 млн долараў. Стала таксама вядома, што ў першым квартале 2017 года Расія збіраецца скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь з 4,5 да 4 млн тон.

Між тым намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 29 снежня заявіў журналістам, што кампраміснае рашэнне па нафтагазавым пытанні з Расіяй павінна быць знойдзенае не пазней за першы квартал 2017 года. Ён адзначыў, што ў кастрычніку 2016 года быў падпісаны шэраг міжурадавых пагадненняў, зацверджаны план адпаведных мерапрыемстваў, а затым адбыўся "пэўны збой", і дарожная карта не была чамусьці прынятая да рэалізацыі.

Прымаючы Сямашку з дакладам 20 студзеня, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся шукаць альтэрнатыўныя варыянты паставак нафты. "Мы дамаўляліся, што найбліжэйшым часам вы мяне праінфармуеце пра сітуацыю ў нафтагазавым комплексе краіны, асабліва ў сувязі з паводзінамі Расіі. Па нашых дамоўленасцях і пагадненнях, раней заключаных, якая ў нас сітуацыя? Мы нічога не ўтойваем ад людзей. Утойваць, я думаю, не трэба. Катастрофы няма, але скарачэнне паставак нафты ад Расійскай Федэрацыі павінна быць замешчанае альтэрнатыўнымі варыянтамі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео