BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Урад Беларусі абяцае зняць абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках

24.01.2017
Урад Беларусі абяцае зняць абмежаванні на адкрыццё рахункаў у замежных банках
Гэта павінна адбыцца ў 2017-2019 гадах.

Рашэнне прадугледжана комплексам мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 18 ад 12 студзеня 2017 года.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, сярод мер па ўдасканаленні грашова-крэдытнай і валютнай палітыкі таксама названыя падтрыманне працэнтных ставак у эканоміцы на дадатным (у рэальным выражэнні) узроўні і паступовае іх зніжэнне па меры макраэканамічнай стабілізацыі і запаволення тэмпаў інфляцыі.

Першаснай мэтай дзейнасці Нацбанка будзе ўстаноўлена падтрыманне цэнавай стабільнасці.

Нацбанк таксама будзе забяспечваць своечасовае і поўнае выкананне абавязацельстваў па пагашэнні валютных абавязацельстваў (у тым ліку пры дапамозе рэфінансавання).

Курсавая палітыка будзе праводзіцца ў рэжыме кіруемага плавання, золатавалютныя рэзервы будуць нарошчвацца і падтрымлівацца на бяспечным узроўні.

Поўная адмена абавязковага продажу валютнай выручкі і адмена мэтавай куплі замежнай валюты суб’ектамі гаспадарання – рэзідэнтамі прадугледжаны ў 2018 годзе.

Прадоўжыцца дэдаларызацыя эканомікі.

У 2017 годзе будзе распрацаваны парадак фарміравання, зацвярджэння і выканання плана фінансавання Банкам развіцця дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў. Штогод будуць зацвярджацца гранічныя аб’ёмы льготнага крэдытавання дзяржпраграм і мерапрыемстваў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео