BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінгарвыканкам прапануе ўвесці індывідуальныя лічыльнікі цяпла

18.01.2017
Мінгарвыканкам прапануе ўвесці індывідуальныя лічыльнікі цяпла
home-lubimets.ru
Мінгарвыканкам вывучае магчымасць укаранення сістэмы платы за ацяпленне згодна з паказаннямі індывідуальных лічыльнікаў цяпла'

Пра гэта паведаміў 18 студзеня на сустрэчы з журналістамі генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь Смірноў.

Паводле яго слоў, сёння магчымасць такой аплаты ёсць у жыхароў 600 сталічных дамоў, а карыстаюцца толькі 200. «Пытанне ўкаранення такой сістэмы стратэгічнае, і ўрад даручыў яго вырашаць. Ёсць план мерапрыемстваў, у якім прапісаныя 2017-2020 гады: што павінны зрабіць жыллёвыя службы, участкі, замоўцы», - адзначыў Смірноў.

Ён узняў і тэхнічнае пытанне, звязанае з сістэмай ацяплення ў дамах (вертыкальная або гарызантальная разводка), паведамляе БелаПАН.

«Як правіла, пры вертыкальнай разводцы ўсталёўваюцца выпарнікі, пры гарызантальнай - прыбор на ўсю кватэру. Паказанні здымаюцца перад пачаткам ацяпляльнага сезону і пасля завяршэння. У ацяпляльны сезон ўладальнікі індывідуальных лічыльнікаў плацяць як усе (згодна з лічыльнікамі на ўвесь дом), а пасля заканчэння сезона робіцца пераразлік», - растлумачыў кіраўнік аб'яднання.

Паводле яго слоў, устаноўка індывідуальных лічыльнікаў цяпла ў дамах-новабудоўлях з'яўляецца абавязковай. Раней у межах эксперыменту такія лічыльнікі ўсталёўваліся і падчас правядзення капітальнага рамонту дома.

«Мы зараз выконваем толькі праграму мерапрыемстваў. Задача - выявіць найбольш аптымальныя варыянты з мінімальным узроўнем выдаткаў для бюджэту і для насельніцтва па ўстаноўцы гэтых прыбораў у кватэрах, не змяняючы сістэму ацяплення. Эканамічны эфект павінен быць менавіта для спажыўцоў», - падкрэсліў кіраўнік дзяржаб'яднання. Ён адзначыў: хто карыстаецца лічыльнікамі цяпла, за ацяпляльны сезон эканоміць 20-40 рублёў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео