BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У якой валюце лепш захоўваць грошы?

17.01.2017
У якой валюце лепш захоўваць грошы?
БЕЛТА
Старшы аналітык кампаніі “Альпары” Вадзім Іосуб дае парады, як лепш захоўваць зберажэнні ў сённяшняй сітуацыі.

Апошнім часам на валютным рынку захоўваецца больш-менш стабільная сітуацыя, таму многія задаюцца пытаннем: можа лепш перавесці валютныя рахункі на рублёвыя дэпазіты, бо па апошніх большыя адсоткі?

Вадзім Іосуб адказвае Радыё Рацыя:

"Заўсёды трэба зыходзіць з таго, што мы не ведаем, якой будзе сітуацыя ў будучым, а таму любы ваш прагноз мае шанцы не спраўдзіцца. Таму класічны адказ на такую нявызначанасць – не захоўваць яйкі ў адным кошыку. На сённяшні дзень уклады ў беларускіх рублях выглядаюць больш прывабнымі, улічваючы рознасць ставак у валюце і рублях, а таксама інфляцыю ў 9 адсоткаў, якая запланавана. Тым не менш, заклікаць усіх пераводзіць свае валютныя зберажэнні ў рублёвыя дэпазіты – таксама няправільна. На мой погляд, такая тактыка выглядае занадта рызыкоўнай. Асабліва з улікам гісторый дэвальвацыі рубля ў краіне ў розныя часы. Таму, нягледзячы на прывабнасць рублёвых зберажэнняў, мне здаецца, што ў сёняшняй сітуацыі варта падзяліць грошы для захоўвання ў прапорцыі 50 на 50 паміж беларускім рублём і валютай. Пры гэтым, калі мы кажам пра беларускія рублі, то захоўваць іх патрэбна на дэпазіце, а не ў “шкарпэтках”.

Датычна валютнай часткі зберажэнняў эксперт раіць наступнае:

"Па-першае, нас чакае, хутчэй за ўсё, і далейшае зніжэнне ставак па валютных дэпазітах, а ў гэтым выпадку амаль знікае розніца паміж захоўваннем грошай на банкаўскім рахунку і “ў шкарпэтцы”. Але ж, калі казаць пра валюту, то я б у гэтым годзе аддаў перавагу даляру, а не еўра ці расійскаму рублю".
 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео