BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Літва прыме закон аб забароне закупаў электрычнасці з небяспечных станцыяў

14.01.2017
Літва прыме закон аб забароне закупаў электрычнасці з небяспечных станцыяў
Перамовы аб сінхранізацыі электраэнергетычных сетак краінаў Балтыі і Польшчы маглі б паскорыць рашэнне не купляць электраэнергію з небяспечных электрастанцыяў.

Літоўскі міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус абмеркаваў гэта пытанні з дзяржаўным сакратаром канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскім. "Я нагадаў яму, што ў нас цяпер ствараецца такі закон, што калі аб’екты небяспечныя, то мы проста не купляем у іх прадукцыю", — сказаў ён.

Балтыйскія краіны дамовіліся адключыцца ад расійскага энергакальца БРЭЛЛ да 2025 году. Зараз Аб’яднаны цэнтар даследаванняў Еўракамісіі праводзіць даследаванне, якое павінна адказаць на пытанне, які варыянт сінхранізацыі для краінаў Балтыі аптымальны. Аналізуецца магчымасць сінхранізацыі электрасетак праз Польшчу, праз Фінляндыю альбо магчымасць для краінаў Балтыі працаваць у асобным сінхронным рэжыме, не далучаючыся да еўрапейскіх краінаў.

Міністар энергетыкі Літвы Жыгімонт Вайчунас сказаў, што рашэнне пра закон не купляць электраэнергію з небяспечных электрастанцыяў урад прыме на наступным тыдні. Мэта гэтага закону — спыніць будаўніцтва Беларускай АЭС у 50 кіламэтрах ад Вільні, у Астраўцы.

На наступным тыдні ў Беларусь прыбудзе місія МАГАТЭ па ацэнцы праектавання пляцоўкі АЭС з улікам вонкавых падзеяў, так званая місія SEED (Site and External Events Design Review Service). З 16 па 20 студзеня эксперты МАГАТЭ ацэняць з пункту гледжання міжнародных патрабаванняў бяспекі ўстойлівасць Астравецкай пляцоўкі, а таксама сістэмаў, структураў і кампанентаў АЭС. У тым ліку будзе ацэнены запас трываласьці, закладзены ў праекце з улікам постфукусімскага досведу, паведамляе "Радыё Свабода".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео