BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інфляцыя за 2016 год склала ў Беларусі 11,8 % — амаль як ва Украіне

11.01.2017
Інфляцыя за 2016 год склала ў Беларусі 11,8 % — амаль як ва Украіне
svaboda.org
За поўны 2016 год індэкс спажывецкіх цэнаў у Беларусі склаў 111,8 % у параўнанні з 2015 годам, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

На харчовыя тавары цэны выраслі на 10,4 %, на нехарчовыя — на 9,4 %, на паслугі — на 19,7 %.

Прагноз уладаў на 2016 год, зацверджаны Лукашэнкам, абяцаў інфляцыю 12 %. Міністар эканомікі Уладзімер Зіноўскі на пачатку году засцерагаў, што інфляцыя можа дасягнуць і 17-18 %, а МВФ прагназаваў спачатку 12,3 %, а затым 14,5 %. Песімістычныя прагнозы не спраўдзіліся, паведамляе "Радыё Свабода".

Цэны раслі паступова, бяз рэзкіх рыўкоў. У жніўні нават назіралася дэфляцыя: цэны на тавары і паслугі знізіліся на 0,1% да мінулага месяца. Дэфляцыя тады адбылася ўпершыню за 7 гадоў.

Індэкс спажывецкіх цэнаў - хіба не адзіны паказнік, што вырас у Беларусі за 2016 год. Падалі ж сярэднія заробкі і рэальныя даходы, валавы ўнутраны прадукт, таваразварот, замежныя інвестыцыі, будаўніцтва жытла, колькасьць людзей, занятых на працы.

Зьвестак аб падзенні ВУП за цэлы год пакуль няма, але за першыя 11 месяцаў 2016 году ВУП упаў на 2,7 % да першых 11 месяцаў 2015 году. У снежні 2015 году ўлады Беларусі запланавалі рост ВУП на 0,3 % за 2016 год.

На 2017 год улады прагназуюць запавольванне інфляцыі да 9 % і росту валавага ўнутранага прадукту на 1,7 %, хоць Лукашэнка і насцярожыўся з прычыны адсутнасці эканамічнага росту. МВФ прагназуе, што інфляцыя за 2017 год складзе 12,1 %, а ВУП вырасце толькі на 0,4 %.

Ва Украіне за 2016 год інфляцыя склала 12,4 %. У Расіі чакаецца, што гадавая інфляцыя складзе 5,6 % (было 5,8 % за першыя 11 месяцаў). У Польшчы пасля двух з паловай гадоў дэфляцыі інфляцыя вярнулася ў снежні 2016 году: індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 0,8 % у гадавым вымярэнні, за цэлы год інфляцыя можа скласці каля 0,4 %.

Самая высокая інфляцыя ў свеце назіралася ў 2016 годзе ў Паўднёвым Судане (457 % на лістапад), Вэнэсуэле (180,9 % на сьнежань) і Сурынаме (55,5 % на лістапад). Найвышэйшая дэфляцыя была ў Чадзе (4,4 % на кастрычнік).

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео