BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лукашэнка даручыў Банку развіцця больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес

18.07.2016
Лукашэнка даручыў Банку развіцця больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес
minsk-reklama.by
18 ліпеня адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Румас адзначыў, што банк будзе пашыраць колькасць прадуктаў для гэтага сегмента эканомікі, а таксама павялічваць аб'ёмы яго падтрымкі.

"Я хацеў бы ад вас пачуць пытанні не толькі дзяжурнага характару аб сітуацыі ў банку, як з актывамі, якія вы прымалі, як з новымі кірункамі дзейнасці банка, але і вашай грамадскай працы ў тым ліку", — сказаў Лукашэнка.

Старшыня банка падрабязна расказаў аб выкананні банкам ключавых паказчыкаў за 2013—2015 гады, а таксама аб канцэпцыі стратэгіі на наступныя гады, якая "надзеліць банк новымі функцыямі ў сувязі з ростам яго ролі ў беларускай эканоміцы".

"На рабочай сустрэчы кіраўнік дзяржавы пацікавіўся працай дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, якія былі перададзены пад кіраванне банку ў красавіку гэтага года. Прэзідэнт запатрабаваў вывесці іх на ўстойлівую прыбытковую працу. Лукашэнку паінфармавалі, што за другі квартал 2016 года Банку развіцця ўдалося павялічыць загрузку гэтых прадпрыемстваў, што прывяло да значнага росту аб'ёмаў вытворчасці", — паведамляе прэс-служба.

Адной з тэм даклада кіраўніку дзяржавы стала дзейнасць Беларускай федэрацыі футбола, якую ўзначальвае Сяргей Румас. У тым ліку на рабочай сустрэчы абмяркоўваўся ход рэканструкцыі стадыёна "Дынама", будаўніцтва тэхнічнага цэнтра нацыянальных зборных каманд па футболе і нацыянальнага футбольнага стадыёна. Адзначана, што стадыён "Дынама" і тэхнічны цэнтр будуць здадзены ў тэрмін, а для ўзвядзення нацыянальнага футбольнага стадыёна плануецца закупіць праектна-каштарысную дакументацыю ўжо пабудаванага аб'екта, што дасць магчымасць зменшыць кошт праектавання і значна скараціць тэрміны будаўніцтва, паведамляе БелаПАН.
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео