BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Крамы за месяц да дэнамінацыі: "Нам ніхто нічога не тлумачыў, чэргі будуць кіламетровыя"

03.06.2016
Крамы за месяц да дэнамінацыі: "Нам ніхто нічога не тлумачыў, чэргі будуць  кіламетровыя"
tut.by
З 1 ліпеня, у Беларусі з'явяцца новыя грошы. Пры гэтым, манеты і папяровыя купюры без чатырох нулёў будуць хадзіць яшчэ паўгода разам са старымі.

Ці разабраліся гандляры, як будуць працаваць з нулямі і без?

"Нам ніхто нічога не тлумачыў. Чэргі будуць кіламетровыя, але мы дапазна працуем, нічога", — адказвае прадаўшчыца сталічнай крамы "Цэнтральны". А вось калі адбудзецца тая дэнамінацыя і як будуць выглядаць новыя купюры, яна ведае дакладна.

У ГУМе супакойваюць, раяць не хвалявацца: усё будзе добра. Але два дні прыйдзецца ператрываць.

"Усё будзе, як і раней. Зразумела, два дні будзе цяжка. Але пасля ўсе прывыкнуць", — адказвае прадаўшчыца. І прыгадвае іншыя дэнамінацыі, калі ўводзілі "зуброў" ды "зайчыкаў". На яе думку, тады было складаней.

Яшчэ ў дзвюх маленькіх крамах у цэнтры сталіцы не могуць адказаць, як дакладна трэба працаваць пасля 1 ліпеня, гэтак жа, як і ў кавярнях.

"Напэўна, кіраўніцтва будзе недзе навучацца, а пасля нам распавядуць", — адказвае бармен у кавярні "Грунвальд".

Як працаваць з новымі купюрамі, ведаюць у "Беларусбанку", што на вуліцы Маркса ў Мінску. Кансультант адказвае, што даваць рэшту яшчэ паўгода можна будзе і старымі, і новымі купюрамі, і манетамі. Нават змешаная здача не забароненая.

"З ліпеня будуць новыя грошы. Але пакуль нічога не абвяшчалі, як гэта канкрэтна будзе", — адказвае пенсіянерка Марына Іванаўна, якую сустракаю у скверыку ля вакзала. Чэргаў каля крамаў яна не баіцца, бо перажыла ўжо не адну дэнамінацыю.

"У Беларусі гэтых чэргаў не будзе, у нас жа шмат разоў грошы мянялі, мы прызвычаіліся", — дадае жанчына. Яе сяброўка незадаволеная манетамі: "Не люблю іх".

Мінгандалю тым часам праводзіць семінары па дэнамінацыі.

"Мы рэкамендуем даваць рэшту новымі купюрамі. Але калі няма ў наяўнасці, можна і тымі, і тымі. І грамадзяне могуць і тымі, і тымі нават адразу, за адну пакупку", — даюць парады Еўрарадыё ў міністэрстве.

Апарат, каб распазнаваць падробкі, на кожнай касе не абяцаюць. Але кажуць, што распазнаваць водныя знакі касіраў вучыў Нацбанк. Толькі не ўсе касіры пакуль пра гэта ведаюць.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео