BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сярэдні заробак у Беларусі меншы, чым у Грузіі і Арменіі

07.05.2016
Сярэдні заробак у Беларусі меншы, чым у Грузіі і Арменіі
У сакавіку заробак у Беларусі склаў $ 344 "бруднымі". Гэта менш, чым у Грузіі і Арменіі, але больш, чым у Кыргызстане

Самае багатае жыццё сярод краін былога СССР у краінах Балтыі. Рэкардсмен — Эстонія. У чацвёртым квартале мінулага года тут зараблялі $1210.

Услед ідзе Латвія, дзе летась у снежні работнікам было налічана $979. А вось у Літве ў чацвёртым квартале мінулага года — $829.

Расія доўгія гады даганяла краіны Балтыі, але нафтавы крызіс істотна пагоршыў дабрабыт грамадзянаў. Цяпер у самай вялікай дзяржаве свету работнікі атрымліваюць $435. Гэта дадзеныя за люты.

Цяжка паверыць, але, паводле статыстыкі, маленькая Грузія амаль дагнала вялікую Расію. Паводле падлікаў мясцовых спецыялістаў, у чацвёртым квартале мінулага года заробак дарос да $422.

Пасля дэвальвацый казахстанскага тэнге сярэдні заробак апусціўся да $388. Гэта папярэднія падлікі за сакавік.

Раней паміж Казахстанам і Арменіяй была прорва па заробках, аднак па Арменіі нафтавы крызіс ударыў нямоцна, і курс мясцовай валюты амаль не змяняліся. У сакавіку заробак у гэтай краіне складаў $382.

А вось жыхары Азербайджана пацярпелі больш. У пачатку года сярэдні заробак складаў усяго $300, хоць раней нафтавыя грошы дазвалялі існаваць бязбедна.

Найгоршыя сярод еўрапейскай часткі былога СССР – Малдова і Украіна. Заробак у іх расце, але надзвычай павольна. У Малдове заробак складае $233 – гэта дадзеныя за люты.

Украінская эканоміка ўсё яшчэ не можа ад расійскай агрэсіі на ўсходзе краіны. Сярэдні заробак у сакавіку складаў $186 (за выняткам акупаваных тэрыторый).

Дабрабыт у сярэднеазіяцкіх краінах яшчэ ніжэйшы. Статыстыка Кыргызстана паведамляе пра $174.

Афіцыйная статыстычная інфармацыя пра Узбекістан, Таджыкістан і Туркменістан не адпавядае рэчаіснасці праз існаванне чорных курсаў у краінах. Напрыклад, ва Узбекістане афіцыйны курс адрозніваецца ад рынкавага ў 2,2 разу. Падобная сітуацыя і ў суседніх краінах. Пры пераліку па рынкавым курсе сярэдні заробак у іх не перавышае $150, паведамляе "Наша ніва".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео