BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Газпром": Падаючы ў суд на беларускія прадпрыемствы, мы абараняем свае законныя інтарэсы

04.05.2016
"Газпром": Падаючы ў суд на беларускія прадпрыемствы, мы абараняем свае законныя інтарэсы
У ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" пацвердзілі інфармацыю пра падачу іску ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце ў дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый
"У сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый Рэспублікі Беларусь па аплаце пастаўленага прыроднага газу ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" абараняе свае інтарэсы ў адпаведнасці з умовамі заключаных дагавораў", — паведамілі БелаПАН у службе па сувязях з грамадскасцю і СМІ арганізацыі.

Пры гэтым прадстаўнікі беларускага даччынага прадпрыемства "Газпрома" не ўдакладняюць, калі была пададзеная іскавая заява і які аб'ём запазычанасці.

У арбітражным судзе пры БелГПП адмовіліся каментаваць інфармацыю, паколькі суд у сваёй працы "карыстаецца прынцыпам прыватнасці".

3 мая віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў журналістам: "Здаецца, "Газпром трансгаз Беларусь" падаў у арбітражны суд пры БелГПП, бо лічыць, што яны (аблгазы. — БелаПАН.) некалькі недаплачваюць за той газ, які мы атрымліваем з 1 студзеня бягучага года".

Паводле яго слоў, беларускія галіновыя арганізацыі лічаць, што яны плацяць за газ "абсалютна правільна і карэктна". Сярод аргументаў на іх карысць віцэ-прэм'ер назваў цэлую сістэму пагадненняў на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі аб доступе да паслуг пэўных манаполій, падпісаных у 2011 годзе. Акрамя таго, паводле слоў Сямашкі, парадак фарміравання цэн пры пастаўках прыроднага газу ў Беларусь вызначаны і пагадненнем ад 29 мая 2014 года аб Еўразійскім эканамічным саюзе. "Там усё дакладна распісана, яны зараз разбіраюцца", — паведаміў намеснік прэм'ер-міністра.

"Гэта адносіны нашых суб'ектаў гаспадарання. Мы лічым, што з 1 студзеня 2016 года мы маем падставы, каб нашы суб'екты гаспадарання мелі больш нізкую цану, чым аб'яўляе суб'ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства (ААТ "Газпром трансгаз Беларусь". — БелаПАН.)", — заявіў Сямашка.

Раней таксама паведамлялася, што беларускія ўлады вядуць перамовы з Расіяй, дамагаючыся зніжэння цаны на імпартаваны газ. У красавіку міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак заявіў журналістам, што не бачыць падстаў для змены пагаднення з Беларуссю аб цане на газ, які пастаўляецца, "Газпром" таксама лічыць немэтазгодным зніжаць цану на газ для нашай краіны.

Праблема з неплацяжамі за пастаўленыя рэсурсы, у тым ліку прыродны газ, неаднаразова ўзнімалася беларускім Мінэнерга. Як паведамляў у лютым міністр Уладзімір Патупчык, запазычанасць прадпрыемстваў перад энергетыкамі і газавікамі на той момант складала 600 млн. долараў ЗША. Паводле даных на канец 2015 года аб'ём недаплаты складаў каля 5 трлн. рублёў. "Гэта значыць, што ў нас гэтых грошай няма і нам трэба дзесьці іх узяць. А з "Газпромам" мы разлічваемся па факце: месяц праходзіць, мы выбралі аб'ём газу, мы павінны да 20-га чысла разлічыцца. Гэтых грошай няма. Што рабіць? Трэба браць крэдыт", — зазначаў намеснік міністра Вадзім Закрэўскі.
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео