BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь правядзе ў Вашынгтоне перамовы з МВФ

15.04.2016
Беларусь правядзе ў Вашынгтоне перамовы з МВФ
Беларуская дэлегацыя 15—16 красавіка ўдзельнічае ў вясновай сесіі Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонду, якая праходзіць у Вашынгтоне.

У рамках візіту запланаваныя перамовы па новай крэдытнай праграме МВФ для Беларусі.

Паводле інфармацыі БелаПАН, дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц. У склад дэлегацыі таксама ўваходзяць першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі, памочнік прэзідэнта па эканамічных пытаннях Кірыл Руды.

На мінулым тыдні міністр фінансаў Уладзімір Амарын паведаміў журналістам, што ў Вашынгтоне беларуская дэлегацыя плануе правесці чарговы раўнд перамоваў аб новай крэдытнай праграме МВФ. Міністр даў зразумець, што заключэнне новага крэдытнага пагаднення з МВФ з'яўляецца пажаданым для Беларусі ў сувязі з планамі ўрада размясціць на знешнім рынку новы выпуск еўрааблігацый (на суму да 1 млрд. долараў) да канца 2016 года. "Падчас нашага дэбютнага выхаду з еўрааблігацыямі (у 2010 годзе) важкай умовай была наяўнасць праграмы з Міжнародным валютным фондам. Пазітыўныя сігналы ў перамовах з МВФ будуць станоўча разглядацца інвестарамі і ў гэты раз", — мяркуе Амарын.

Раней беларускія ўлады заяўлялі, што праграма з МВФ можа быць падпісаная ў студзені—лютым 2016 года. Прычыны, па якіх гэтага не адбылося, урад не каментуе.

Нагадаем, апошняя місія МВФ, падчас якой беларускія ўлады абмяркоўвалі з крэдыторам магчымасці супрацоўніцтва, наведала Мінск у лістападзе 2015 года. Кіраўнік місіі Пітэр Долман тады адзначаў, што праграма, якую фонд абмяркоўвае з беларускімі ўладамі, мае на ўвазе глыбокія структурныя рэформы. "Гаворка ідзе пра трохгадовую праграму з акцэнтам на глыбокія структурныя рэформы. Яны павінны быць нацэленыя на павышэнне ролі прыватнага сектара ў прыняцці эканамічных рашэнняў", — сказаў Долман.

У рамках новай крэдытнай праграмы з МВФ Беларусь разлічвае атрымаць новы крэдыт у памеры 3 млрд. долараў, паведамляе "Наша нива" са спасылкай на БелаПАН.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео