BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На рэчыцкім заводзе заробкі не плацяць ужо год

27.03.2016
На рэчыцкім заводзе заробкі не плацяць ужо год
realt.onliner.by
Апошні раз атрымлівалі заробак летась у красавіку, кажуць працаўнікі рэчыцкага заводу «Рытм».

Спадзяюцца, што кіраўніцтва ўрэшце разлічыцца за запазычанасці, бо пакуль замест заробкаў атрымліваюць на рукі толькі разліковыя квітанцыі.

У савецкі час, у сярэдзіне 80-х рэчыцкі Рытм лічыўся высокатэхналагічным прадпрыемствам, якое вырабляла прадукцыю для касмічнага карабля «Буран», адпаведніка амерыканскага «Шатлу». У сярэдзіне 2000-ых тут планавалі збіраць іранскія аўтамабілі. Цяпер ад былога прадпрыемства засталіся руіны, перадае "Белсат".

Выглядае на тое, што частка працаўнікоў ужо ледзь не па звычцы ходзіць на працу. Тыя, хто не згодны гадамі чакаць разлікаў, папросту звальняюцца. Паводле неафіцыйных звестак сума запазычанасці прадпрыемства перад працаўнікамі складае 280 млн рублёў. Мясцовыя ўлады і пракуратура пра сітуацыю на Рытме ведае, але ніякіх дзеянняў не прадпрымаюць.

Паводле мясцовых жыхароў, за апошні час у Рэчыцы зачыніліся больш за 20 прадпрыемстваў, у тым ліку Рэчыцкі гідролізны завод і мясцовы маслазавод, які прайшоў праз праграму мадэрнізацыі. Працы ў горадзе не засталося, кажуць рэчычане.

Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, Гомельская вобласць – лідар па колькасці беспрацоўных у краіне. Паводле апошніх звестак Белстату, тых, хто не мае магчымасці знайсці працу тут зарэгістравана амаль 8 тысяч асобаў. На гэтым тле ў Рэчыцы пачалі зʼяўляцца нават адмысловыя паслугі – крэдыты для беспрацоўных.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео