BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пачалося: беларусы перастаюць сплочваць крэдыты (відэа)

16.03.2016
Пачалося: беларусы перастаюць сплочваць крэдыты (відэа)
tut.by
Праблемныя крэдыты: у банках павялічыліся аб’ёмы не сплачаных пазыкаў.

Банкаўскі сектар: менш прыбыткаў, болей рызыкі. Летась, у параўнанні з 2014 годам прыбыткі беларускіх банкаў у рублях зменшыліся на 23 адсоткі, а ў валюце – нават удвая. Пры гэтым у банкаўскай сістэме імкліва растуць негатыўныя тэндэнцыі. Праблемных крэдытаў па выніках толькі першага месяца сёлета стала болей на 51 адсотак, паведамляе Белсат.

АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: «Сітуацыя з асобнымі актывамі пагаршаецца. Гэта не можа выклікаць заклапочанасць, але варта адзначыць, што Нацыянальны банк паспяхова праводзіць палітыку па стабілізацыі банкаўскай сістэмы. Канечне, вельмі хацелася б пабачыць падрабязны аналіз таго, што адбываецца ў банкаўскай сістэме. Магчыма, менавіта таму Нацбанк прыняў рашэнне правесці аўдыт прыватных банкаў».

Пазыковы цяжар, адпаведна і рост праблемных крэдытаў выклікае і дэвальвацыя. Нягледзячы на тое, што Нацбанк яшчэ з мінулага году актыўна праводзіў палітыку па абмежаванні выдачы валютных крэдытаў насельніцтву і прадпрыемствам, усё роўна 60-70, а ў некаторых банках і нават 80 % усіх актываў – у замежнай валюце.

АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: «Крэдыты, якія былі выдадзеныя ў такой форме, хоць і забяспечаныя і гарантаваныя дзяржавай, на жаль не запісваюцца ў якасці праблемных актываў. І ў гэтым хаваецца сутнасць статыстыкі, якую мы бачым: не ўлічваюцца рэальныя рызыкі і мы не можам даць ацэнку складанасцяў праз метадалогію».

Зніжэнне прыбыткаў і рост праблемных актываў – гэта не ўнутрыбанкаўская праблема, а наступствы пагаршэння фінансавага становішча прадпрыемстваў рэальнага сектару. Сёлета ў эканоміцы Беларусі надалей чакаецца скарачэнне валавога ўнутранага прадукту. Таму патэнцыялу для выпраўлення сітуацыі ў банкаўскай галіне застаецца мала.

Тарыфы на камуналку пералічылі. Але без рэформаў сэнсу не будзе

Камунальная гаспадарка ў чаканні зменаў. Ужо сёння мае быць праведзены пераразлік жыровак за студзень. Адказнасць за гэта паводле прэзідэнцкага ўказу ўскладаецца асабіста на кіраўнікоў аблвыканкамаў. Але ці будзе плён ад працы чыноўнікаў у галіне, якая патрабуе рэфармавання і празрыстасці?

Тарыфы на паслугі ЖКГ зменяцца. Водазабеспячэнне стане танней на 41,5 %, водаадвядзенне на 55, а за абслугоўванне ліфта трэба будзе плаціць меней на 30 %. Пераразлікамі займаліся не прадстаўнікі камунальнай гаспадаркі, а чыноўнікі з ураду, аблвыканкамаў ды Камітэту дзяржкантролю. А з іх высновамі пагадзіўся і зацвердзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

ГЕНАДЗЬ КАЛЁНАЎ, МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ МЕНЕДЖМЕНТУ НЕРУХОМАСЦІ: «Вопыт краінаў Заходняй Еўропы, дзе мэта – максімальная эканомія. А вось другі шлях – больш такі папулісцкі. Гэта значыць, стварэнне для насельніцтва пэўнага камфорту, кожны месяц нешта разлічваць, пераразлічваць, вялізная колькасць людзей гэта параўноўвае, разлічвае і нібыта ўсе пры працы. Але гэта дадатковыя выдаткі».

Кіраўніцтва краіны кажа, што цяпер разлікі зробленыя па падставе сабекошту. Новыя тарыфы зацвердзяць адпаведным указам, што зʼявіцца ўжо неўзабаве, а аплаціць паслугі можна будзе да 1 красавіка. Акцэнт пры ўсім гэтым цяпер робіцца не на зніжэнне тарыфаў, а на празрыстасць пры налічэнні.

УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН, «КОШТ УРАДУ»: «Да таго часу, пакуль у нашай краіне існуе манапаліст, якія кошты ён намалюе, такія яны і будуць. І ніхто да канца іх не зможа праверыць, бо звычайны грамадзянін у гэтым не разбіраецца, супрацоўнік камітэту дзяржкантролю таксама не інжынер, не спецыяліст. У сваю чаргу тыя, хто малюе тарыфы – зацікаўленыя ў іх павелічэнні».

Сітуацыя з рэзкім ростам тарыфаў на камунальныя паслугі ў студзені сёлета чарговы раз прадэманстравала праблемы ў гэтай галіне. Функцыянальнасць ЖКГ, жыццяздольнасць камунальнай гаспадаркі ў існым выглядзе – перажытак, які патрабуе рэфармавання.

ГЕНАДЗЬ КАЛЁНАЎ, МІЖНАРОДНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ МЕНЕДЖМЕНТУ НЕРУХОМАСЦІ: «Такая сістэма проста не можа існаваць без сурʼёзнай матэрыяльнай падпіткі, якая была, а вось цяпер яе няма. І ў любым выпадку змены будуць. Бо эканоміка проста не дазволіць будаваць і будаваць жыллё і адразу ж пачынаць яго субсідаваць».

І толькі ў гэтым кіраўніцтва краіны застаецца паслядоўным. У справе рэфармавання ЖКГ такой паслядоўнасці няма. Праекты, па падзеле функцыяў службаў замоўцы і выканаўцы, распачатыя ў Партызанскім і Першамайскім раёнах Менску, нягледзячы на паспяховасць, так і не пашыраюцца.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео