BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Не выкананы 5 з 9 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2015 г.

20.02.2016
Не выкананы 5 з 9 найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2015 г.
Яны тычацца росту ВУП, прадукцыйнасці працы, экспарту і рэальных даходаў насельніцтва, а таксама аб`ёму будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай.

Пра гэта заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 20 лютага на пасяджэнні Савета міністраў, перадае БелаПАН.
Кіраўнік урада зазначыў, што 2015 год прадэманстраваў высокую залежнасць эканомікі Беларусі ад знешняй кан`юнктуры сыравінных рынкаў, што шмат у чым і вызначыла вынік яе працы, паведамляе прэс-служба ўрада.

"У першую чаргу, нам не ўдалося забяспечыць запланаваную дынаміку ў галінах і эканоміцы ў цэлым, — заявіў Кабякоў. — У параўнанні з узроўнем 2014 года зніжаныя аб`ёмы прамысловай вытворчасці, будаўніцтва, сельскагаспадарчай вытворчасці, гандлю".

У сувязі з гэтым ёсць сур`ёзныя пытанні да працы галіновых міністэрстваў, падкрэсліў прэм`ер. Па выніках 2015 года Мінбудархітэктуры выкананы толькі адзін з 14 даведзеных паказчыкаў, Мінпрамам — 2 з 12, Мінсельгасхарчам і канцэрнам "Беллеспаперапрам" — 2 з 10. Канцэрн "Беллегпрам" не выканаў ні аднаго прагнознага паказчыка.

Падобная сітуацыя і ў рэгіёнах. Толькі Магілёўская вобласць выканала палову даведзеных паказчыкаў. "У астатніх абласцей і Мінска і гэтага няма, Гродзенская вобласць забяспечыла выкананне толькі чвэрці паказчыкаў", — заявіў Кабякоў.

Як паведаміў прэм`ер, па выніках года ў Беларусі выкананыя паказчыкі па індэксе спажывецкіх цэн, энергаёмістасці ВУП, рэнтабельнасці продажу ў прамысловасці, знешнегандлёвым сальда да ВУП.

Перш за ўсё, адзначыў Кабякоў, забяспечаны збалансаваны знешні гандаль — станоўчае сальда склала 205 млн. долараў ЗША. "Такіх вынікаў у сучаснай гісторыі са станоўчым сальда было да 2015 года два — у 2005 і 2012 годзе", — нагадаў ён.

Палепшаны плацежны баланс краіны — дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу за 11 месяцаў 2015 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года скараціўся прыкладна на 2,4 млрд. долараў ЗША — з 5,8 да 3,1% ВУП. "Гэта таксама вельмі добры якасны вынік", — падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, жорсткая манетарная палітыка, гнуткае курсаўтварэнне, кантроль над грашовай прапановай дазволілі ўтрымаць інфляцыю ў запланаваных межах: рост цэн не перавысіў 12%, гэта мінімальнае значэнне за апошнія пяць гадоў. Таксама, лічыць Кабякоў, забяспечана стабільнасць на спажывецкім рынку. "Няхай і павольна, але адначасова са зніжэннем інфляцыі знізіліся і працэнтныя стаўкі па крэдытах, — канстатаваў ён. — Пакуль недастаткова, але тым не менш, за год стаўку па новых крэдытах у нацыянальнай валюце без уліку льготных знізілі практычна на 10 працэнтных пунктаў — з 43,5% гадавых у студзені 2015 года да 34,2% гадавых у студзені 2016 года". Прэм`ер-міністр падкрэсліў, што задача па зніжэнні працэнтных ставак па новых крэдытах працягвае заставацца адной з самых актуальных у эканоміцы краіны.

Кабякоў таксама нагадаў, што прафіцыт кансалідаванага бюджэту за 2015 год склаў 1,8% ВУП.

Паводле слоў прэм`ера, у пачатку 2016 года знешнія рынкі працягваюць сціскацца, нафта зноў упала ў кошце, а следам за ёй дэвальвуюцца і нацыянальныя валюты асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі, што не можа не адбіцца на ўзаемным гандлі. У такіх умовах, адзначыў прэм`ер, захоўваецца агульная тэндэнцыя — зніжэнне попыту на складанатэхнічную, інвестыцыйную прадукцыю на традыцыйных для Беларусі рынках.

"У выпадку захавання гэтых тэндэнцый на працягу 2016 года мы будзем змушаныя рабіць энергічныя крокі па бюджэтнай кансалідацыі, — заявіў ён. — Пакуль, як я ўжо казаў, бягучы разрыў фінансавання бюджэту ацэньваецца ў 38,6 трлн. рублёў, таму мы сур`ёзна перагледзелі бягучыя капітальныя расходы бюджэту, у сувязі з гэтым чакана ў студзені аселі аб`ёмы будаўніча-мантажных работ — 81,5% і інвестыцыі ў асноўны капітал — 80,7%".

"Тым не менш нас ніхто не вызваляў ад выканання нарматыўных прадпісанняў указа прэзідэнта № 504 аб выкананні найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год", — падкрэсліў Кабякоў.
 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео