BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Кавалкін: Вяртаемся ў сітуацыю беднасці канца 90-х

11.02.2016
Уладзімір Кавалкін: Вяртаемся ў сітуацыю беднасці канца 90-х
Кіраўнік праекта “Кошт ураду” Уладзімір Кавалкін распавядае пра тое, як фарміруюцца цэны на паслугі ЖКГ, і ці “пацягнуць” беларусы новыя тарыфы.

Да канца 2018 года беларусы будуць аплачваць 100% «камуналкі». Пра гэта заявіў днямі міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі. Як вызначаюцца новыя тарыфы? І ці можна ў гэтым выпадку казаць пра празрыстасць?

Уладзімір Кавалкін: - Нельга, безумоўна, казаць, пра поўную празрыстасць па той простай прычыне, што ў нас ёсць адзіны манапаліст у гэтай сферы, які і фарміруе кошты. Людзям застаецца толькі верыць, што ўсе тарыфы падлічаны правільна.

“Радыё Рацыя”: - Раней чыноўнікам ставілася задача, каб паслугі ЖКГ сталі празрыстымі. Якім чынам гэтага можна дасягнуць?

- Перш за ўсё неабходна стварыць канкурэнцыю ў гэтай сферы. Каб людзі разумелі, што ёсць альтэрнатыўныя магчымасці, і ў таго ці іншага канкурэнта паслугі больш танныя. Гэта нармальны рынкавы падыход. Па-другое, трэба агалошваць бюджэты саміх арганізацый ЖКГ – іх прыбыткі і выдаткі, бо па “жыроўках” зрабіць нейкія высновы вельмі складана. Так, можна запісаць некалькі новых артыкулаў, унесці туды лічбы… Але верыць ці не верыць гэтым лічбам – пытанне толькі веры, а не таго, што можна праверыць.

- Да канца 2018 года беларусы будуць аплачваць 100% «камуналкі». Гэта, як кажуць, не пустыя словы?

- Хутчэй за ўсё, гэта адно з патрабаванняў МВФ у сувязі з магчымым атрыманнем Беларуссю крэдыта. Таму, каб атрымаць грошы, беларускія ўлады так і зробяць.

- Ці “пацягнуць” беларусы новыя тарыфы?

- На сёняшні дзень можна казаць, што гэтыя тарыфы яшчэ застаюцца пад’ёмнымі. Натуральна, мы яшчэ не дасягнулі ўзроўню суседзяў. Калі браць мінулы год, то беларусы плацілі за паслугі ЖКГ 5,5 адсоткаў ад заробкаў. З павышанымі тарыфамі будуць плаціць 10-12 адсоткаў ад прыбытку хатняй гаспадаркі. Для параўнання – у Расеі гэта ўжо даўно адбылося. Іншая справа, што людзям гэта, безумоўна, не спадабаецца. Народ заплаціць за “камуналку”, прадукты харчавання, адзенне і зберажэнняў практычна не застанецца. Мы вяртаемся ў сітуацыю беднасці канца 90-х.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео