BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рынкі паралізаваныя. Прадпрымальнікі ціха бунтуюць

06.01.2016
Рынкі паралізаваныя. Прадпрымальнікі ціха бунтуюць
Фота з facebook Анатоля Шумчанкі
Па Беларусі пракацілася хваля стыхійных сходаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць фактычнай страты працы.

Прэзідэнцкі ўказ №222, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2016 года і які забараняе гандляваць таварам без накладных і сертыфікатаў, фактычна пазбавіў працы каля 120 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, а разам з сем’ямі армія “тунеядцаў” можа аднамомантна прырасці недзе на паўмільёна, піша "Новы час".

Па падліках РГА “Перспектыва”, 70-90 % індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, якія гандлююць нехарчовай групай тавараў, з 1 студзеня спынілі працу. РГА “Перспектыва” канастатавала калапс рознічнага спажывецкага рынку ў краіне. Адміністрацыя рынкаў і мясцовая вертыкаль займаецца ці то падманам, ці то самападманам і заяўляе, што ІП сышлі ў калядныя адпачынкі. Якія адпачынкі, калі падаткі плоцяцца на месяц наперад? Дый паслянавагодні перыяд - бадай, адзін з самых спрыяльных для вядзення бізнэсу.

Аднак рынкі стаяць. Мінск фактычна стаў цалкам, Барысаў, Наваполацк, Орша, Гомель - адразу і не пералічыць усе гарады, дзе прадпрымальнікі спынілі працу. Напрыклад, 5 студзеня на буйнейшым рынку Магілёва — «Віленскім» прайшоў стыхійны сход. Прадпрымальнікаў было нямнога. Аднак прысутныя запатрабавалі адмяніць прэзідэнцкі ўказ №222, адначасова адмежаваўшыся ад палітыкі.

Гомельскія прадпрымальнікі збіраліся таксама 5 студзеня ў ГЦ “Сакрэт”. Як сказала прадпрымальніца Наталля Дасько, “мы сабраліся сёння не таму, што нам добра, а каб выказаць свае пажаданні ўраду. Мы нічога ў дзяржавы не просім. Нам не трэба ні грошай, ні падтрымкі - проста дайце нам спакойна працаваць”.

Фактычна такія ж лозунгі агучаныя ў Слоніме, у Оршы, у іншых беларускіх гарадах.

— Чыноўнікі з міністэрства гандлю заяўляюць, што прадпрымальнікі сышлі ў калядныя адпачынкі. Пасля такіх заяў з’яўляюцца сумненні, што гэтыя чыноўнікі працуюць у Мінгандлю. Падаткі за студзень не сплачаныя - гэта значыць, што месяц рынкі працаваць не будуць. Прадпрымальнікі настроеныя так: дзеля чаго я буду рызыкаваць, каб падаткавая мяне збанкрутавала? Больш за тое, час, калі ўвесь астатні народ святкуе навагодне-калядныя святы, самы спрыяльны перыяд у годзе, каб весці бізнэс прадпрымальнікам, - кажа лідар РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Рынкі стаяць, улады робяць выгляд, што сітуацыя развіваецца па плану. Што рабіць у гэтай сітуацыі?

11 студзеня ў Мінску пройдзе антыкрызісны Форум прадпрымальнікаў, на якім прадпрымальнікі маюць вырашыць - што рабіць далей. Папярэдні форум, які адбыўся 14 снежня 2015 года, вылучыў шэраг патрабаванняў да ўладаў: адмяніць указ № 222 і вярнуцца да ранейшых ўмоваў дзейнасці ІП; увесці пяцігадовы мараторый на канфіскацыі і праверкі ў межах тэхрэгламенту Мытнага саюза па лёгкай прамысловасці; паменшыць намаганнямі мясцовых саветаў дэпутатаў падаткі на 50-70 % да той пары, пакуль сярэдняя зарплата не дасягне 1 тысячы долараў; паменшыць памеры штрафаў напалову і спыніць практыку канфіскацыі тавараў, калі не даказана іх крымінальнае паходжанне; спыніць практыку напаўнення бюджэту праз канфіскацыі; дазволіць прадпрымальнікам ўстанаўліваць тэрміналы на добраахвотнай аснове; унесці змены, пры якіх ІП не абавязаны выплачваць узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, калі яны не вядуць гаспадарчай дзейнасці; прызнаць укараненне RFID-пазнак на футравыя вырабы заўчасным; адмяніць пастанову ўрада № 666 аб дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе прадукцыі замежнай вытворчасці для ІП і юрыдычных асоб.

Рэакцыя ўрада вядомая: “прадпрымальнікі сышлі на калядныя вакацыі”.

- Перамоўны працэс, які прадпрымальніцкія структуры вялі з органамі ўлады лістапад-снежань, нічога не даў. Усе лісты, звароты не далі ніякай карысці. Калі прадпрымальнікі зразумеюць, што іх проста кінулі, што спадзявацца няма на каго, акрамя саміх сябе, тады яны стануць злейшымі, - мяркуе дырэктар аналітычнага цэнтра Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Анатоль Змітровіч.

РГА “Перспектыва” заклікае ўрад “вярнуцца на дарогу розуму і прыняць своечасовыя адэкватныя рашэнні з улікам меркаванняў самых прадпрымальнікаў”.

- Праблему трэба рашаць, а не абыходзіць яе. І рашаць яе трэба нармальным цывілізаваным шляхам – шляхам перамоў, цывілізаванага дыялогу. Чыноўнікі, прыходзьце на форум прадпрымальнікаў, размаўляйце з людзьмі, не прымушайце іх выходзіць на вуліцу, - заклікае органы ўлады Анатоль Шумчанка.

Пакуль ніхто не бярэцца прагназаваць развіццё сітуацыі. Пратэстныя настроі надзвычай высокія, але ўва што яны выльюцца - залежыць найперш ад дзеянняў уладаў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео