BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Непрыемныя сюрпрызы дзяржаўнага бюджэту на 2016 год

30.12.2015
Непрыемныя сюрпрызы дзяржаўнага бюджэту на 2016 год
Бюджэт Беларусі на 2016 год чакае подпісу Лукашэнкі.

Бюджэт на 2016 год у Беларусі яшчэ афіцыйна не прыняты. Дэпутаты прагаласавалі, але канчатковае рашэнне за кіраўніком краіны - патрэбны попіс Лукашэнкі. Што ён гэта зробіць, сумневаў амаль няма. Так што, чытаць праект закона «Аб бюджэце» можна амаль як сапраўдны закон. І там акрамя агульнага мінорнага настрою можна ўбачыць цікавыя нюансы, піша Алесь Пілецкі для "Еўрарадыё".

Фонд кіраўніка краіны зменшыўся амаль на 34 мільёны долараў

Бюджэт-2015 прадугледжваў выдаткі ў фонд кіраўніка краіны памерам у адзін трыльён сто дваццаць мільярдаў. Або каля 98 мільёнаў долараў па закладзеным тады курсе (11 400). У праекце Бюджэту-2016 выдаткі на фонд Лукашэнкі крыху выраслі - да аднаго трыльёна двухсот мільярдаў. Аднак згодна прагнозам аўтараў дакумента, сярэдні курс долара ў новым годзе будзе каля 18 600. А значыць, выдаткі на фонд кіраўніка краіны складуць нешта каля 64 мільёнаў долараў. Відавочны рэгрэс.

Кіна не будзе

Дакладней будзе, але ўжо не такое. Калі Бюджэт-2015 прадугледжваў дзяржаўнае фінансаванне беларускага кіно памерам амаль у 66 мільярдаў рублёў (нешта каля 5,8 мільёна долараў), то у 2016-м годзе на гэта дзяржава гатовая выдзеліць усяго 68 мільярдаў. То бок 3,8 мільёна долараў. У Галівудзе пра такое нават сорамна расказаць каму - не павераць. Амерыканцы толькі на адзін сярэдняй паршывасці фільм могуць патраціць каля ста мільёнаў.

Замкі

З замкамі (націск на першы склад) справы яшчэ горш, чым з кіно. Яшчэ ў 2012 годзе у Беларусі прынялі праграму «Замкі Беларусі», фінансаваць рэстаўрацыю самых цікавых сярэднявечных архітэктурных аб’ектаў краіны па ёй збіраюцца да 2018 года. Але, відаць, імпэт скончыўся адразу пасля завяршэння рэстаўрацыі замка Радзівілаў у Нясвіжы. Бо ў 2015-м годзе на фінансаванне гэтай дзяржаўнай праграмы выдалі крыху больш за дваццаць пяць тысяч долараў. А ў праекце Бюджэту-2016 увогуле стаіць лічба 233,6 мільёна (12559 долараў). Больш чым сціпла.

З 78 дзяржаўных праграм і падпраграм засталося толькі 26

І «Замкам Беларусі», можна сказаць, яшчэ пашанцавала. Бо калі ў Бюджэце-2015 у раздзеле «Фінансаванне дзяржаўных праграм і падпраграм» было ажно 78 пунктаў, то ў наступным годзе іх застанецца ўсяго 26. Сярод іншых спыніцца фінансаванне па праграме развіцця футбола. Яна дзейнічала з 2011-га па 2015-ты год, і пакуль не будзе працягнутая.

 Саюз пісьменнікаў Беларусі - мінус шэсцьдзясят тысяч долараў

Мікалаю Чаргінцу давядзецца ў новым годзе нясоладка. Калі ў 2015-м яго арганізацыя з дзяржаўнага бюджэту атрымала каля двухсот тысяч долараў (дакладней — 193 тысячы), то ў 2016-м выдаткі на СПБ складуць толькі каля 133 тысяч - 2,4 мільярда. Праўда, яго калегі з неафіцыйнага Саюза пісьменнікаў былі б рады і гэтым грошам.

З тэлебачаннем яшчэ горш

І нашмат. Фінансаванне некаторых каналаў знізіцца нават у рублях, не кажучы пра еўра і долары. Напрыклад, СТБ у 2016-м годзе будзе мець фінансаванне памерам 24,3 мільярда, хаця ў 2015-м было 35,2. Фінансаванне АНТ у рублях таксама скарачаецца, хоць і не настолькі значна - з 35,5 мільярда да 35,4.

Выдаткі на галоўную тэлекампанію краіны, «Белтэлерадыё», павялічваюцца з 601,8 мільярда да 683. Праўда, у доларах гэта на 16 мільёнаў менш.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео