BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гандляры ў Віцебску аб’явілі аб спыненні працы з 1 студзеня

29.12.2015
Гандляры ў Віцебску аб’явілі аб спыненні працы з 1 студзеня
У Віцебскі гарвыканкам накіраваныя лісты прадпрымальнікаў пра тое, што з 1 студзеня віцебскія кірмашы і гандлёвыя цэнтры спыняюць працу.

Прадпрымальнікі сыходзяць не на калядныя вакацыі: яны папярэджваюць, што не адновяць працу, пакуль на дзяржаўным узроўні ня вырашацца іхныя праблемы, паведамляе «Радыё Свабода».

Рашэнне спыніць працу на няпэўны тэрмін прадпрымальнікі прынялі на сходзе 27 снежня. Па выніках сходу былі складзеныя лісты ў аддзел гандлю гарвыканкаму, расказала Ірына Яскевіч, старшыня аргкамітэту па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам»:

«Мы прынялі рашэнне, напісалі лісты і адпраўляем іх у выканкам, у аддзел гандлю. Такія ж лісты будуць накіраваныя ў выканкамы іншых гарадоў. Мы пішам, што сыходзім не ў адпачынак! Ужо хопіць хлусіць і прыкідвацца! Мы больш ня можам працаваць у такіх умовах! Відавочна, што расчышчаюць пляцоўкі для „Каронаў“, „Еўраоптаў“, і знішчаюцца людзі, нашы працоўныя месцы. Знішчаюцца тыя, хто яшчэ хоць нешта плаціць у бюджэт! Для Віцебска гэта вельмі істотна. Знішчаюць работнікаў, якія плацяць у бюджэт і зарабляюць для сябе — ня ідуць на біржу беспрацоўных! Мы пішам, што пайшлі не ў адпачынак — што мы спынілі працу і патрабуем адмены ўказу № 222. Нас больш не цікавяць аніякія адтэрміноўкі! Гэты ўказ у цяперашніх умовах проста ня можа быць выкананы!»

З 1 студзеня, паводле ўказу № 222, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам, прадпрымальнікам дазволена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і паходжанне тавараў.

Гандляры перакананыя, што пакупнікоў гэтыя дакументы не цікавяць увогуле, бо яшчэ нікога не спыніла абвестка пра тое, што тавар на прылаўку несертыфікаваны. Ня чулі ў Віцебску і пра нейкія выпадкі, калі праз нібыта «няякасныя тавары» нехта захварэў.

Дагэтуль прадпрымальнікі працавалі ва ўмовах адтэрміновак: ім было дазволена гандляваць рэшткамі тавараў, завезеных да ўвядзення патрабавання аб абавязковай сертыфікацыі. Але да 1 студзеня ўсё распрадаць не ўдалося, а з гэтага дня гандаль таварамі без суправаджальных дакументаў забаронены, за парушэнні чакаюць штрафы і канфіскацыі.

Зрэшты, канфіскацыі ўжо былі ў Полацку — тамтэйшыя прадпрымальнікі паспрабавалі выканаць указ, выпатрабавалі ў расійскіх гандлёвых фірмаў суправаджальныя дакументы на тавар, аднак такія паперы не задаволілі падатковую інспекцыю і іншыя службы. Канфіскацыі спыніліся толькі тады, калі полацкія прадпрымальнікі абвясцілі страйк.

Толькі разам можна супрацьстаяць невыканальным патрабаванням, лічыць і віцебская актывістка Ірына Яскевіч:

«Калі дакументаў няма, то навошта выходзіць на працу і рызыкаваць? Дарэчы, нас падтрымлівае нават тая частка прадпрымальнікаў, якая знайшла нейкія дакументы — яны таксама падпісалі наш ліст, абвясціўшы, што спыняюць працу. Разумею, што на кожным кірмашы знойдуцца 10-15 адсоткаў прадпрымальнікаў, якія ўсё-ткі выйдуць працу. Але мы павінны разумець адно: апошнім часам мы навучыліся нешта адстойваць, калі мы выступаем разам!»

У апошнія дні году прадпрымальнікі заклапочаныя вывазам рэчаў з гандлёвых месцаў: з 1 студзеня ім забаронена мець несертыфікаваны тавар нават «пад прылаўкам». Стаўленне пакупнікоў да таго, што адбываецца, неадназначнае: адны радуюцца зніжкам і распродажам, абвешчаным некаторымі гандлярамі напярэдадні закрыцця, другія, разумеючы сітуацыю, суперажываюць. Трэціх, і такіх найболей, сітуацыя на кірмашах цікавіць мала, бо заробкі даўно не дазваляюць набываць новыя рэчы так часта, як хацелася б.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео