BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Святочная ілюмінацыя абыходзіцца Мінску ў 10700 долараў

25.12.2015
Святочная ілюмінацыя абыходзіцца Мінску ў 10700 долараў
На калядную ілюмінацыю ў ЗША траціцца больш электрычнасці, чым некаторыя краіны расходуюць за ўвесь год. А ў Беларусі?

На святочныя агеньчыкі ў амерыканцаў ідзе 6 млрд кілават-гадзінаў — столькі за год выкарыстоўвае, напрыклад, Эфіопія, Танзанія або Сальвадор, адзначае ВВС.

У Беларусі такога даследавання не праводзілася. Але прадстаўнік вытворчага аддзела сталічнага УП “Мінгарсвятло” Уладлен Ухін кажа, што святочная ілюмінацыя спажывае зусім мала энергіі.

“Мы ж іх уключаем не на ўсю ноч, а з моманту знешняга асвятлення і да 23 гадзінаў, а потым з 6 гадзіны раніцы да моманту выключэння асвятлення. Усё дзеля эканоміі. І калі магутнасць знешняга асвятлення 18 тысяч кВт, уся святочная ілюмінацыя спажывае усяго 860 кВт”, — распавядае спецыяліст.

Па падліках "Еўрарадыё", за час святаў агулам атрымаецца каля 200 тысяч кВт-гадзінаў. Па тарыфе, па якім мы плацім за святло ў кватэрах (990 рублёў за кілават), выйдзе 198 мільёнаў, або 10 тысяч 700 долараў.

“Знешняе асвятленне горада спажывае крыху меней за 1% электраэнергіі, якая расходуецца сумарна ўсімі прадпрыемствамі ў горадзе. То бок, уявіце, калі агульнае спажыванне — гэта 1%, а ілюмінацыя — гэта 20-я частка ад гэтага, то і па магутнасці, і па грашах атрымліваецца не надта затратна”, — тлумачыць Уладлен Ухін.

Прадстаўнік аддзела “Гарсвятла” Георгій Таболін, які займаецца святочнай ілюмінацыяй, дадае, што цалкам усё каляднае асвятленне ўключылі увечары 24 снежня. У Мінску запалілі каля 130 тысяч святлодыёдных лямпачак.

“Уведзеныя новыя ўчасткі: Камароўскі рынак, Лошыцкі парк, зменены дызайн ялінак. З кожным годам мы павялічваем колькасць ілюмінацыі”, — адзначае спецыяліст.

Акрамя гэтага, сёлета ў сталіцы ўпрыгожылі на дзве навагоднія ёлкі больш. Цяпер іх 15.

24 снежня святочная ілюмінацыя працавала ўсю ноч, да 9 гадзінаў раніцы, гэтак жа і ў навагоднюю ноч, на праваслаўнае Раство і стары новы год. У астатнія дні калядныя агеньчыкі будуць радаваць сталічных жыхароў да 23 гадзінаў вечара. Дэмантаж ілюмінацыі пачнецца пасля 14 студзеня.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео