BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Затрымліваюць заробкі, спыняюць вытворчасць - крызіс у прамысловасці Беларусі

17.12.2015
Затрымліваюць заробкі, спыняюць вытворчасць - крызіс у прамысловасці Беларусі
На флагманах айчыннай прамысловасці, МАЗе, МТЗ ды Маторным заводзе, поствыбарчы крызіс праходзіць плаўна, а меншыя заводы спыняюцца ды скарачаюць працоўную сілу ў разы.

Здымачная група «Белсату» высветліла, што завод «Гарызонт» стаў цалкам - да канца года. Ужо ў кастрычніку, паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне не вырабілі аніводнага новага тэлевізара. Асабліва цяжка на прадпрыемствах, што абслугоўваюць будоўлю.

Попыт падае, але МТЗ працягвае нарошчваць вытворчасць. З пачатку восені Беларусь штомесяц павялічвае выраб трактароў.

У лістападзе трактароў зрабілі 3 000 штук - найвялікшую колькасць за апошнія паўгода. Між тым, экспарт трактароў упаў сёлета на 30 %. Значная частка прадукцыі не ўлазіць на склады і стаіць на дварэ. Іх спрабуюць прыладзіць, у тым ліку, для патрэбаў будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Трактарны завод - адзін з нешматлікіх, што працягвае ўтрымліваць восеньскія тэмпы вытворчасці. А вось выраб грузавікоў у лістападзе скараціўся, у параўнанні з кастрычнікам, на траціну.

Паводле крыніцаў журналістаў на МАЗе, апошні месяц прадпрыемства фактычна працуе чатыры дні на тыдзень, толькі ў змушаныя адпачынкі адпраўляюць не ўсіх адразу, а кожнага работніка па чарзе.

На Менскім заводзе металаканструкцыяў у снежні выплацілі заробак толькі за кастрычнік. Лістападаўскі абяцаюць выдаць па частках, як рабілі і дагэтуль, прычым асноўную долю - ажно ў наступным годзе. За лета прадпрыемства страціла палову сваіх работнікаў.

«За апошнія паўгода засталася толькі траціна калектыву нашага. То-бок, практычна, ніхто не працуе, і той маленькі абʼём, які паступае цяпер, людзі загружаныя гэтым абʼёмам, вось і ўсё», - гаворыць Аляксандр, працаўнік заводу металаканструкцыяў.

На 10 % скарацілася ў лістападзе тэкстыльная вытворчасць. Камвольны камбінат, які акурат закончыў васьмігадовую мадэрнізацыю коштам 100 мільёнаў еўраў, павялічыў сёлета ўдвая свае безгаспадарчыя выдаткі ды выйшаў у топ 10 найбольш стратных беларускіх прадпрыемстваў. На фоне скарачэнняў на заводзе Лукашэнка адмяніў свой туды візіт, паслаўшы ім адно 5 мільёнаў еўраў дзяржаўнай дапамогі - на аператыўныя выдаткі.

Адмыслоўцы адзначаюць, што хоць расейскі крызіс і грае ролю ў беларускім, але падзенне айчыннага экспарту на ўсход збольшага хутчэйшае, чым скарачэнне тамтэйшага рынку, у прыватнасці, што датычыць грузавікоў. Найвялікшыя ж страты, паводле справаздачы Міністэрства фінансаў, нясуць айчынныя цэментавыя заводы, у якія дзяржава за апошнія гады ўклала паўмільярда долараў у спробах правесці кіраваную зверху бюракратычную мадэрнізацыю.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео