BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дэпутаты хаваюць абмеркаванне бюджэту?

08.12.2015
Дэпутаты хаваюць абмеркаванне бюджэту?
Тры тыдні таму дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збіраюцца для “пераднулявога” абмеркавання праекта бюджэту на 2016 год у прысутнасці прэсы. З таго часу ніякай інфармацыі пра лёс праекта.

Да канца года застаецца тры тыдні і два пасяджэнні парламента — 10 і 18 снежня.

“З таго лістападаўскага пасяджэння праект бюджэту хоць раз яшчэ абмяркоўваўся?” — цікавіцца "Еўрарадыё" ў сябра Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Валерыя Барадзені. Аказваецца, у парламенце ўжо было абмеркаванне “нулявое”, пра якое нікому не паведамілі. 

Валерый Барадзеня: “Было, але ўжо ў закрытай для прэсы форме — тыдні два таму. Былі Кабякоў, Амарын… Карацей, шмат чыноўнікаў. Даклалі, пытанні задалі, абмеркавалі, пасварыліся і разышліся”.

Да якіх высноў прыйшлі ў выніку гэтага абмеркавання і нават “сваркі”, дэпутат не ўдакладняе. Вядома, што цяпер дэпутаты чакаюць, калі праект бюджэту будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў прэзідэнтам.

“Калі будзе ўнесены праект бюджэту прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў, тады і пачнуцца ўсе афіцыйныя абмеркаванні. Мы пакуль не ведаем, які варыянт бюджэту выйшаў ад прэзідэнта пасля ўчорашняга яго абмеркавання. Бо могуць яшчэ нешта там змяніць — не глабальна, але нейкія праўкі могуць яшчэ ўнесці”.
Адметна, што бюджэт-2011 прынялі аж 3 верасня (!) 2010 года. Бюджэт-2012 прымалі ў крызісны час, і, відаць, таму выйшла затрымка: дэпутаты ўхвалілі бюджэт 16 снежня 2011 года. Бюджэт-2013 прыняты 8 кастрычніка 2012 года, бюджэт-2014 — 16 снежня, бюджэт-2015 — 17 снежня.

Добра, але калі глядзець на графік працы дэпутатаў, то бачна, што да канца 2015 года запланаваныя толькі два пасяджэнні — 10 і 18 снежня. 10 снежня паспець немагчыма, а патрэбныя два чытанні! Нечакана суразмоўца гаворыць, што не бачыць нічога страшнага, калі бюджэт будзе прымацца ў наступным годзе.

 “Не будзе катастрофы, нават калі мы яго не прымем. У прынцыпе, можа, нават некаму будзе лепш. Бо ў нас жа ёсць механізмы: калі мы не прымаем бюджэт, то ў памеры 1/12 мінулага года штомесяц ідзе фінансаванне — па мінулым годзе, без зніжэння ўзроўню яго. Але я думаю, што мы ўсё ж такі прымем у гэтым годзе. Ну, так — крыху пазней сёлета. Вельмі нестабільны знешні асяродак, і, напэўна, шукаюць-шукаюць больш надзейныя варыянты. Прынамсі, каб ужо студзені не давялося ўдакладняць лічбы бюджэту”.

Апроч бюджэту ёсць у дэпутатаў і яшчэ адна незавершаная справа — не ўхвалены новы склад ураду. Праўда, і тут справа ў кіраўніку краіны — ад яго спіс міністраў новага ўраду ў парламент пакуль не прыходзіў. 

“Ухваліць склад мы павінныя, і я думаю, што, можа, нават будзе дадатковая сесія”. 

Ну а калі Аляксандр Лукашэнка рашэнне не прыме да Новага года, то гэтае пытанне таксама будзе вырашацца ў годзе наступным, супакойвае дэпутат.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео