BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці заробіць Беларусь на расійскіх санкцыях супраць Турцыі?

02.12.2015
Ці заробіць Беларусь на расійскіх санкцыях супраць Турцыі?
svaboda.org
Эканаміст Барыс Жаліба мяркуе, што ў беларускіх уладаў ёсць магчымасць папоўніць бюджэт за кошт санкцый, якія ўвяла Расія ў адносінах да Турцыі.

Расія ўвяла часовыя эканамічныя санкцыі супраць Турцыі пасля таго, як турэцкія ваенныя збілі расійскі самалёт СУ-24.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2016 года расійскім працадаўцам забаронена прыцягваць на працу грамадзян Турцыі.

"Пакуль што можна казаць толькі пра тэарэтычныя магчымасці зарабіць на санкцыях. Але яны ёсць. Напрыклад, улічваючы, што ў Расіі будуць зварочваць працу турэцкіх будаўнічых кампаній (а яны, па некаторых падліках, выконваюць работы не менш, чым на 10 мільярдаў долараў), беларускаму боку можна гэтым скарыстацца і больш шырока адкрыць для туркаў браму ў Беларусь. Яны цудоўна паказалі сябе ў будаўніча-гатэльным бізнэсе. Таксама трэба прадаставіць магчымасць туркам пераарыентаваць іх экспарт садавіны, гародніны і мяса, якія ішлі ў Расію. Акрамя таго, не трэба забывацца, што беларускія бізнесмены навучыліся так званаму “цэдлівакаваму бізнесу”. Калі раней забароненая ў Расіі прадукцыя Еўразвязу ішла, да прыкладу, з турэцкімі сертыфікатамі, то зараз прыйдзецца ізноў пераарыентоўвацца. Ва ўсялякім разе, некаторыя нашы прадстаўнікі бізнеса добра навучыліся гэта рабіць. А можна яшчэ праводзіць у Беларусі невялікую перапрацоўку таго ж турэцкага мяса і на законных падставах рээкспартаваць прадукцыю ў Расію. Так што Беларусь можа знайсці сваё месца ў беларуска-турэцкім канфлікце", - мяркуе эканаміст Барыс Жаліба, якога цытуе Радыё Рацыя.

А да пагрозаў Масквы ўмацніць кантроль на мяжы трэба паставіцца сур'ёзна, кажа эканаміст:

"Расія зараз абазлілася ледзь не на ўвесь свет, і Беларусі ў гэтым шэрагу таксама дастаецца за спробы зарабіць на расійскіх санкцыях. Я думаю, за гэтую справу (кантроль за прадукцыяй) яны возьмуцца яшчэ больш сур’ёзна. Хоць, паўтаруся, можна рабіць лёгкую беларускую апрацоўку санкцыйных тавараў і законна адпраўляць у суседнюю краіну. Але дзейнічаць трэба вельмі асцярожна, таму што Крэмль наэлектрызаваны, а Беларусь яшчэ разлічвае на крэдыт ад усходняга суседа. Можна зарабіць на малым, але згубіць большае. Тут патрэбна вельмі гнуткая палітыка папаўнення бюджэту за кошт санкцый, каб не перагнуць палку".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео