BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Станіслаў Багданкевіч не верыць, што еўра абрынецца ніжэй за долар

01.12.2015
Станіслаў Багданкевіч не верыць, што еўра абрынецца ніжэй за долар
Экс-кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч разважае пра перспектывы еўрапейскай валюты.

Ці варта пазбаўляцца ад еўра? Курс еўрапейскай валюты можа знізіцца да 0,8255 да долара, заявіў адказны за інвестыцыйныя рашэнні Deutsche Bank эканаміст Ульрых Штэфан у нядзелю, 29 лістапада, агенцтву Reuters. Эксперты аднаго з найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў Goldman Sachs прагназуюць, што еўра будзе каштаваць танней даляра ўжо да студзеня 2016 года. Удзельнікі рынку настроены на тое, што на наступным пасяджэнні кіраўніцтва Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (ФРС) 15-16 снежня будзе абвешчана пра даўно чаканы пачатак цыклу падвышэння працэнтных ставак у Амерыцы, што спрыяе зніжэнню курсу еўра.

Станіслаў Багданкевіч: - Не думаю, што еўра можа стаць таннейшым за даляр ужо ў студзені 2016 года. Мяркую, што еўра ўсё ж такі будзе крыху вышэйшым за амерыканскую валюту. Эканоміка ў той жа Германіі і іншых еўрапейскіх краінах развіваецца даволі стабільна, таму не бачу падстаў для абвалу еўра. Адзінае пытанне для Захаду – міграцыя ў Еўропу, гэта дадае пэўныя праблемы. Але максімум, чаго я чакаю, што даляр і еўра будуць у суадносінах адзін да аднаго. І гэта прагназуецца на канец наступнага года.

«Радыё Рацыя»: - Але амерыканская валюта і на самой справе ўмацоўваецца ў свеце…

- Яна ўмацоўваецца ўжо даўно, таму што фундаментальна вытворчасць і УВП у ЗША вышэйшыя, а беспрацоўе ніжэйшае амаль у два разы, чым у Еўропе. Шмат фактараў, якія гавораць пра больш стабільную амерыканскую эканоміку. Але ў той жа час няма і глабальнай нагоды для рэзкага падзення еўра.

- На ваш погляд, ці варта зараз беларусам пераводзіць свае еўразберажэнні ў амерыканскую валюту?

- Магчыма, дэпазіты лепш адкрываць у далярах, але не думаю, што чалавек атрымае шмат прыбытку, калі будзе пераводзіць еўра ў амерыканскую валюту. Па-першае, як ужо казаў, абвалу еўра не чакаецца, а будуць нейкія ваганні курсаў. Па-другое, на пераводзе грошай з адной валюту і іншую згубіце. І трэцяе – беларусы шмат ездзяць у Еўропу, таму нават у зніжэнні кошту еўра можна знайсці свае плюсы.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео