BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ці знізіцца інфляцыя?

15.11.2015
Ці знізіцца інфляцыя?
“Па інфляцыі прагнозы могуць быць як аптымістычныя, так і наадварот”, – лічыць эканаміст Барыс Жаліба.

Час высокай інфляцыі можа з 2016 году застацца ззаду, лічаць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця, каментуючы рашэнне беларускіх уладаў аб правядзенні дэнамінацыі. На думку расейскіх эканамістаў, рашэнне беларускіх уладаў аб дэнамінацыі сведчыць аб іх гатоўнасці прымаць меры, накіраваныя на зніжэнне тэмпаў росту спажывецкіх коштаў.

Як нагадвае «Радыё Рацыя», Нацбанк агучыў днямі пра планы рэгулятара зніжаць інфляцыю на працягу ўсёй новай пяцігодкі. Згодна прэзентацыі Нацбанка на канферэнцыі “Эканоміка Беларусі: ізноў перад выбарам”, у 2016 годзе інфляцыю ў Беларусі плануецца знізіць да 12 %, у 2017-м – да 9%, у 2018-м – да 7%, у 2019-м – да 6%, а ў 2020-м забяспечыць рост спажывецкіх коштаў не вышэй за 5 адсоткаў.

Эканаміст Барыс Жаліба кажа:

- З аднаго боку Нацыянальны банк зараз вядзе даволі жорсткую крэдытна-грашовую палітыку. Няма істотнага павелічэння рублёва-грашовай масы. І, калі параўноваць гадавую інфляцыю па замеру на пачатак году і зараз, то поспехі таксама ёсць. Калі Нацбанк здолее захаваць такую жорсткую палітыку на ўмеранае павелічэнне грашовай масы, крэдытнай эмісіі, то можна даваць больш аптымістычныя прагнозы.

- Якія фактары могуць паўплываць наадварот – на рост інфляцыі?

- Эканоміка Расеі будзе пад прэсам заходніх санкцый і нізкіх нафтавых коштаў. Яна ў крызісе. А значыцца гэта закране і беларускую эканоміку. Зразумела, што беларускія ўлады ні на якія радыкальныя рэформы не пойдуць, а значыць на Нацбанк ізноў могуць націснуць наконт дадатковай крэдытнай эмісіі, у плане падтрымкі стратных прадпрыемстваў. І, як не раз бывала, жорсткая крэдытна-грашовая палітыка пачне размякчацца. Так што разам з аптымістычнымі прагнозамі, можна знайсці месца і для песімістычных. Паўтаруся, інфляцыя можа пайсці ўніз, калі не будзем раскідвацца грашыма і крэдытамі. І трэба, каб для нас адкрыўся традыцыйны расейскі рынак, і мы маглі прадаваць сваю прадукцыю ў старых памерах. Але ж не бачна, што нешта зменіцца ў расейскай эканоміцы ў наступным годзе. А ў Беларусі замест паўнавартасных рэформаў улады, думаю, прапануюць нейкія паўмеры касметычнага характару.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео