BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхаіл Чыгір: Беларусы плачуць у польскіх крамах

27.10.2015
Міхаіл Чыгір: Беларусы плачуць у польскіх крамах
“Без эканамічных рэформаў краіна ў любым выпадку не абыдзецца”, – лічыць былы прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Чыгір.

У апошнія часы пра эканамічныя рэформы гучаць словы з вуснаў многіх высокіх дзяржаўных асобаў. Аднак галоўнае пытанне: “Ці будуць за словамі справы?”.

Меркаванняў шмат, але пакуль ніхто не бярэцца сцвярджаць на сто адсоткаў, што насамрэч будзе.

Міхаіл Чыгір: - Рэформы ў любым выпадку будуць, бо жыццё прымусіць. Зараз нават самаму шчыраму прыхільніку сёняшняй беларускай сістэмы зразумела, што так далей працягвацца не можа. Краіна жыла за кошт знешніх пазыкаў, у асноўным – за кошт дапамогі Расеі. Але гэтая дапамога не бязмежная. Таму ўлада проста вымушана рабіць хоць нейкія крокі. Вы паглядзіце, што сёння адбываецца? Курс даляра стрымліваецца з апошніх сіл.

«Радыё Рацыя»: - На якія рэформы могуць пайсці ўлады?

- Было б добра, каб пачалі са структурных рэформаў у пабудове дзяржавы. Трэба скарачаць міліцыю, спецслужбы… Лепш бы іх перакінулі ў іншыя вобласці, там жа шмат падрыхтаваных і адукаваных людзей. Няхай бы займаліся бізнесам, вытворчасцю. Але, мяркую, наўрад ці хто на гэта пойдзе. Тады трэба хаця б выкарыстоўваць вопыт кіравання сусветнай эканомікай.

- А можа заявы чыноўнікаў наконт будучых рэформаў гучаць толькі таму, каб іх пачулі ў Міжнародным валютным фондзе ды далі чарговы крэдыт у 3 мільярды даляраў?

- Дасць нам МВФ яшчэ адзін крэдыт, і што з таго? Беларусы пасля гэтага добра жыць стануць? Грошы праядуць, а далей праблемы ізноў паўстануць ва ўвесь рост.

- Калі будуць рэформы, наколькі яны стануць балючымі для беларусаў?

- На першым этапе, безумоўна, будуць балючымі, але трэба пацярпець. І, калі пачнуцца сапраўдныя рэформы, то і дапамога знешняя будзе. Мы ў свой час смяяліся з Польшчы, з краін Прыбалтыкі, што яны там будуць галодныя. А зараз беларусы плачуць у польскіх крамах, калі бачуць танныя кошты і параўноўваюць іх з беларускімі.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео