BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прафсаюзны лідар: пенсійны ўзрост могуць падвысіць ужо з наступнага года

21.10.2015
Прафсаюзны лідар: пенсійны ўзрост могуць падвысіць ужо з наступнага года
Для Беларусі цяпер актуальная праблема недахопу працоўнай сілы, то бок колькасць людзей пенсійнага ўзросту з кожным годам расце.

Старшыня Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч мяркуе, што ўлады хацелі б падвысіць пенсійны ўзрост, але сістэма не падрыхтаваная да гэтага і патрэбныя адпаведныя рэформы.

"Улада прапанавала не ісці на пенсію, затое апошняя будзе на нейкім там працэнт павялічвацца. Колькі людзей на гэта пайшло? Мізер! Усе афармляюць пенсію. Зараз цэлы шэраг пенсіянераў не самі звальняюцца, а іх звальняюць у сувязі з заканчэннем тэрміну кантракта. Калі падвысяць пенсійны ўзрост, то паўстане пытанне: а хто будзе працаваць на заводах за такія капейкі? І ўвогуле, падвышэнне пенсійнага ўзросту не выратуе эканоміку Беларусі. Улады гэта цудоўна разумеюць. Таму што, паўтаруся, без рэфармавання эканомікі і пенсійнай сістэмы проста падвышаць узрост для пенсіянераў – гэта тое самае, што паставіць светлафор на вуліцы, дзе ён ужо стаіць", - заявіў Фядыніч для "Радыё Рацыя".

Прафсаюзны лідар адзначае, што ў краіне "сёння няма каму працаваць".

"Калі заўтра будзе на аднаго пенсіянера два працоўныя, то гэта – капец! ...Зусім верагодна, што паэтапнае падвышэнне пенсійнага ўзросту пачнецца ўжо з наступнага года," - мяркуе старшыня Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Нагадаем, напрыканцы жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі пакульне разглядаюць пытанне падвышэння пенсійнага ўзросту. Але гэтага вымагаюць абставіны.

"Мы ўвогуле да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам шчыра сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі невысокія пенсіі, бо на аднаго пенсіянера прыходзицца занадта мала працуючых грамадзян.

"Гэта значыць, мы абцяжарваем сваіх дзяцей, - сказаў ён. - Калі вы хочаце, каб у краіне было столькі пенсіянераў на столькі працуючых - дзеля Бога, але пенсія будзе меншая. Таму мы пенсійнае пытанне не чапаем. Маё меркаванне вы ведаеце. Але вы гэтага не хочаце".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео