BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эканаміст: Пад выглядам рэформаў будуць пілаваць уласнасць

16.10.2015
Эканаміст: Пад выглядам рэформаў будуць пілаваць уласнасць
"Грошы Міжнароднага валютнага фонду абсалютна нічога не зменяць у беларускай эканоміцы", - мяркуе эканаміст Леанід Заіка.

Міністр фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын распавёў журналістам, што Беларусь просіць у МВФ крэдыт памерам 3 мільярды долараў. Гэта тая сума, якую можа выдзеліць МВФ, зыходзячы з квотнага прынцыпу. Гэтым разам фармат крэдыту не стэнд-бай, а так званы пашыраны фармат. Амарын патлумачыў, што крэдыт у пашыраным фармаце прадугледжвае абавязковыя структурныя рэформы беларускай эканомікі. Міністр фінансаў нагадаў, што Беларусь за 9 месяцаў 2015 года выплаціла па знешніх даўгах каля трох мільярдаў долараў і да канца года застаецца выплаціць менш за адзін мільярд.

Ці дадуць Беларусі пазыку на 3 мільярды долараў і сапраўды варта чакаць "структурныя рэформы беларускай эканомікі"? Для "Радыё Рацыя" сваё меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка.

- Вырашаць будуць амерыканцы. І, як правіла, у гэтых выпадках глядзяць на тое, ці зможа краіна аддаць грошы. Аргумент на карысць таго, што Беларусі можна даць такі крэдыт - гэта наяўнасць у краіне недзе на 130 мільярдаў долараў дзяржаўнай уласнасці. Беларусь можа прадаць калійны камбінат, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і аддаць пазыкі. Хоць, на сённяшні дзень, сумарны прыватны і дзяржаўны доўг - каля 40 мільярдаў. Гэта даволі шмат. Але які-небудзь чыноўнік Дзярждэпартаменту ЗША ці ЦРУ можа сустрэцца на Савеце бяспекі з кіраўніком сваёй дзяржавы і сказаць: "Дарагі Абама, мы можам пахістаць уладу Беларусі. А разам з гэтым і патузаць за вусы рускіх. Давай дадзім крэдыт беларусам". Для амерыканцаў 3 мільярды - пыл на ботах. Таму, пагуляць у такую гульню з Беларуссю могуць. З палітычнага пункту гледжання гэта магчыма, калі звязаць беларускую ўладу нейкімі абавязацельствамі, - гаворыць эксперт.

- Я лічу, што гэтыя грошы абсалютна нічога не зменяць. Гэта, як даць іх наркаману на наркотыкі. Таму, я прыхільнік таго, каб наогул ніякіх крэдытаў не браць. Чыноўнікі цудоўна жылі 20 гадоў і радаваліся ўладзе. Самае простае, што зараз будзе рабіць наменклатура, гэта "пілаваць" уласнасць. Спачатку "распілуюць" вытворчасць і актывы назваўшы гэта рэформамі. З’явяцца свае Абрамовічы… Затым, зменяць ва ўрадзе нейкага Андрэя на такога ж Васю і аб’явяць пра лібералізацыю бізнесу. Гэта будзе зроблена якраз ва ўгоду той самай прыватызацыі і наменклатурнага захопу ўласнасці. Мы ж бачым, што наменклатура 20 гадоў сядзела і чакала, калі ж дазволяць «пілаваць» уласнасць пад выглядам рэформаў. Але ж, усё застаецца на сваіх месцах. Тая самая ўлада, тыя самыя наменклатуршчыкі - абласныя начальнікі і раённыя лідары. А ўвогуле, нашы чыноўнікі не разумеюць, што такое рэформы. Па-другое, яны і не ўмеюць гэта рабіць. Калі б яны разумелі і ўмелі, дык за 20 гадоў хоць нешта ды зрабілі б, - рэзюмуе Леанід Заіка.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео