BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Правяраць даходы і выдаткі будуць толькі ў дармаедаў

14.10.2015
Правяраць даходы і выдаткі будуць толькі ў дармаедаў
Міністэрства па падатках і зборах супакоіла грамадзян наконт прымянення новай Інструкцыі, на падставе якой будуць праводзіць аналіз даходаў і выдаткаў грамадзян.

Дакумент 13 кастрычніка быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале і набыў законную моц, перадае "Еўрарадыё".

У тэксце Інструкцыі не прапісаны дакладны пералік грамадзян, якіх закране гэты дакумент, што вылікала рэзананс у грамадскасці. Аднак сёння Міністэрства па падатках і зборах патлумачыла, што гэтае новаўвядзенне ўсё ж не закране ўсіх беларусаў.

Інструкцыя была прынятая ў мэтах рэалізацыі “дэкрэта аб дармаедах”, таму яе дзеянне распаўсюджваецца на ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю расходаў і даходаў грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Кантроль над даходамі-выдаткамі працуючых грамадзян па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца на падставе дэкларацый аб даходах і маёмасці, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

Разлік выдаткаў і даходаў грамадзян, якія доўгі час не працавалі, падатковыя органы будуць складаць толькі за перыяд з 1 студзеня 2015 года.

Як паведамляла Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", калі выдаткі грамадзяніна перавышаюць яго даходы, то на працягу пяці рабочых дзён з даты складання разліку грамадзяніну накіроўваецца пісьмовае патрабаванне аб дачы тлумачэнняў аб крынiцах даходаў. Даць іх трэба будзе ў пісьмовай форме цягам 30 каляндарных дзён. Грамадзянін павінен распісаць крыніцу даходу, памер і дату атрымання, а таксама, па жаданні, іншыя звесткі пра крыніцы прыбытку.

Пры гэтым грамадзянін мае права паведаміць звесткі пра крыніцы яго даходаў за любы перыяд, у якім ім атрыманы такія даходы, удакладняюць ў МПЗ. Такім чынам, непрацуючы сёння грамадзянін можа паказаць, што жыве за грошы, якія назапасіў да 1 студзеня 2015 года.

“Падаткаабкладанне даходаў, вылічаных з сум перавышэння выдаткаў над даходамі, будзе праводзіцца толькі ў выпадку, калі грамадзянін не дасць тлумачэнні аб крыніцах даходаў па пісьмовым патрабаванні падатковага органа або калі прадстаўленыя фізічнай асобай тлумачэнні не дазволяць вызначыць крыніцу даходаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе МПЗ

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео