BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пасля выбараў беларускі рубель працягне абясцэньвацца

11.10.2015
Пасля выбараў беларускі рубель працягне абясцэньвацца
Усе папярэднія выбары кіраўніка дзяржавы традыцыйна суправаджаліся тымі ці іншымі негатыўнымі наступствамі для эканомікі: паслабленнем нацыянальнай валюты, ростам коштаў, спусташэннем крамных паліц.

"Прэзідэнцкія выбары нельга назваць нейкай важнай мяжой для валютнага рынку Беларусі, бо нічога штучнага на гэтым рынку зараз не адбываецца. У той жа час, зыходзячы з эканамічных перадумоў, можна казаць аб тым, што нацыянальная валюта працягне здаваць пазіцыі", - сказаў у каментары для krynica.info аналітык "Альпары" Вадзім Іасуб.

"Сёння многія звяртаюць увагу на падзенне долара, якое пачалося літаральна на гэтым тыдні. На гэтай падставе людзі спрабуюць будаваць нейкія тэорыі, але гэта не падстава для дыскусіі. Бо на фоне паслаблення долара расійскі рубель актыўна расце. Прычым расце ён мацней, чым падае дола" - дадаў эксперт.

Сітуацыя, якая склалася, прыводзіць да павышэння кошту валютнага кошыка, адзначае старшы аналітык. Па словах эксперта, з нейкім штучным умацаваннем беларускага рубля гэта ніякім чынам не звязана.

"Умацавання гэтага няма. Мы бачым, што нацыянальная валюта працягвае сваё падзенне. Тым больш, што літаральна ў гэты аўторак, 6 кастрычніка, беларускі рубель абнавіў свой гістарычны мінімум", - удакладніў Вадзім Іасуб. У гэты дзень курс долара склаў 17 629 рублёў, еўра - 19 756 рублёў, а расійскага рубля - 270,5 рубля.

"Паколькі няма штучнага рэгулявання курсу рубля, то і пасля прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя на валютным рынку істотна не зменіцца", - перакананы аналітык.

Вадзім Іосуб чакае, што пасля выбараў кошт валютнага кошыка працягне свой плаўны рост, а паводзіны асобных валют - долара, еўра, расійскага рубля - будуць залежаць ад сітуацыі на знешніх рынках. "У першую чаргу, ад таго, як будзе змяняцца цана на нафту. І ўслед за гэтым - што чакае курс расійскага рубля", - растлумачыў эксперт.

"Калі казаць пра тое, у чым беларусам бяспечней трымаць свае зберажэнні, то з майго пункту гледжання аптымальны спосаб захавання грашовых сродкаў змяняецца пад уздзеяннем кан’юнктуры рынку. Таму падзяліць свае зберажэнні: 50 % захоўваць у замежнай валюце, 50 % - на дэпазіт у беларускіх рублях", - раіць Вадзім Іасуб.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео