BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Гэта сабатаж, інвестары сыходзяць з краіны" - альтэрнатыўную энэргетыку Беларусі абмяжоўваюць

26.09.2015
"Гэта сабатаж, інвестары сыходзяць з краіны" - альтэрнатыўную энэргетыку Беларусі абмяжоўваюць
Беларусь не зможа прадаваць электраэнэргію ад астравецкай АЭС за мяжу, таму ўлады перастрахоўваюцца і ўводзяць квоты на "зялёную" электраэнэргетыку.

А "зялёная" энэргетыка - гэта пытанне нашай незалежнасці ад Расіі, - сцьвярджаюць эксперты "Радыё Свабода".

Цягам двух наступных гадоў уступіць у сілу абмежаванне ў 215 МВт на новыя ветракі і сонечныя батарэі. Раздаваць квоты будзе невялікая міжведамасная камісія, куды не ўваходзіць ніводзін незалежны эксперт.

Замест таго каб стымуляваць развіццё аднаўляльных крыніц энэргіі (АКЭ), беларускія ўлады ўсё больш ускладняюць правілы гульні і фактычна стрымліваюць будаўніцтва новых ветрагенератараў, сонечных батарэй і калектараў, лічыць Уладзімер Нісцюк, старшыня няўрадавай асацыяцыі "Аднаўляльная энэргетыка".

"У нас робіцца спроба рэгуляваць тое, што не існуе, - гаворыць Нісцюк. - Ніякага стымулу для замежных інвестараў укладаць свае грошы ў развіццё аднаўляльных крыніц энэргіі больш няма".

Першыя праекты новых нарматыўных актаў пачалі абмяркоўвацца яшчэ ў ліпені 2013 году. А калі ў траўні 2015 году быў прыняты ўказ прэзідэнта № 209 "Аб выкарыстанні аднаўляльных крыніц энэргіі", то стала вядома і пра квоты. Урад мае права размяркоўваць квоты ў тым ліку і дзеля таго, каб не дапусціць празмернага развіцця паасобных кірункаў.

Але ў Беларусі аднаўляльная энэргетыка не настолькі развітая, каб ставіць ёй такія жорсткія рамкі, упэўнены Нісцюк. Паводле статыстыкі Дэпартамэнта па энэргаэфэктыўнасці Дзяржстандарту, на пачатак 2015 году ў краіне працавалі 47 ветрагенэратараў, 16 біягазавых комплексаў, 43 ГЭС (міні-ГЭС), 20 сонечных станцыяў, 224 сонечныя калектары, 12 міні-ТЭЦ.

Разам выходзіць 362 аб’екты агульнай магутнасьцю 105 МВт. Калі дадаць новыя аб’екты, уведзеныя сёлета, то іх можа стаць каля 380 агульнай магутнасцю прыблізна 140 МВт.

"У Міністэрстве энэргетыкі спасылаюцца на тое, што ў Нямеччыне гэта рэгулюецца, - кажа Нісцюк. - Але ў іх 27 тысяч ветрагенератараў, амаль 7 тысяч біягазавых комплексаў, мільёны сонечных станцыяў. Там ёсць што рэгуляваць! Яны маюць празмерныя аб’ёмы энэргіі ў паўднёвых раёнах краіны. А ў нас цяпер існуюць энэргадэфіцытныя раёны".

У квотах зацікаўлены найперш канцэрн "Белэнэрга" - манапаліст на энэргетычным рынку Беларусі.

Ледзь не з кожным новым нарматыўным актам інвэстыцыйная прывабнасць Беларусі зніжаецца. Па словах Нісцюка, у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, дзе былі патэнцыйныя пляцоўкі, інвэстары чакалі з ліпеня 2013 году, каб атрымаць дазвол на падпісанне інвестыцыйных дамоваў па будаўніцтве ветравых і сонечных электрастанцыяў.

Дзяржорганы стрымлівалі гэтую чаргу, аж пакуль інвэстараў не распудзілі новыя ўмовы вядзення бізнэсу. Цяпер у чарзе з інвестыцыямі ніхто не стаіць.

"Каб акупіць сонечную электрастанцыю, трэба пяць-шэсьць гадоў, - тлумачыць Нісцюк. - Пакуль яны чакалі, праекты заканадаўства змяніліся ўжо некалькі разоў. Інвестары баяцца ўкладаць грошы ў краіну, дзе невядома, што будзе заўтра".

Ён таксама кажа, што ўвесь час у асацыяцыю зьвярталіся замежныя інвестары з прапановамі будаваць аднаўляльныя ўстаноўкі. У Беларусі хацелі будаваць завод сонечных панэляў, каб прадаваць іх у краіны ЕС, заводы па перапрацоўцы смеццевага газу. Але інвестары не маюць пэўнасці, што ільготныя ўмовы свабодных эканамічных зон, малых гарадоў, "зялёныя" тарыфы захаваюцца ў будучым.

"Мы самі перакрываем інвэстарам дарогу ў Беларусь", - кажа Нісцюк.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео