BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як беларускія бізнесоўцы ўцякаюць у Літву (Відэа)

01.09.2015
Як беларускія бізнесоўцы ўцякаюць у Літву (Відэа)
Непрадказальная эканамічная сітуацыя ў Беларусі, Расеі і Украіне прымушае бізнесоўцаў шукаць ціхай гавані для сваіх грошай ды ідэяў у краінах Захаду.

З кожным годам колькасць фірмаў, што пераехалі з краінаў СНД у Літву, павялічваецца.

Летась літоўскія органы міграцыі выдалі расейцам, беларусам і ўкраінцам амаль 15 тыс. відаў на жыхарства. У большасці выпадкаў замежнікі просяць дазволу жыць у Літве, каб працаваць. Кіраўніца кансалтынгавай кампаніі Святлана Кандратовіч адзначае, што гэта выдатная стартавая пляцоўка для выхаду на заходнія рынкі, паведамляе "Белсат".

Летась Літва заняла 28-е месца ў сусветным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці ад IMD. Не спыняе бізнес нават тое, што фірма замежніка мусіць валодаць мінімальным капіталам 14 тыс. еўра і наняць трох літоўскіх грамадзянаў. У Літву пераязджаюць кампаніі аптовага гандлю, вытворчыя, лагістычныя фірмы.

Знаходзяць сябе ў Балтыі і стартапы. Дэвелопер Раман Уласаў пачынаў распрацоўваць гульні ў Менску, аднак студыю «Jet Cat Games» разам з трыма аднадумцамі заснаваў менавіта ў Вільні. Маладзёны засяродзіліся на папулярных цяпер тактычных онлайн-гульнях і стварылі праект «Heliborne» – верталётную стратэгію.

Менавіта «Jet Cat Games» першыя заваявалі інвестыцыі фонду «Practica Capital» на 100 тыс. еўра.

Толькі за паўтара года ў Літву перабраліся не менш за 10 камп’ютарных студыяў з Беларусі, Расеі ды Украіны. У Літве рады бачыць людзей з цікавымі задумамі, бо гэта прыносіць плынь фінансаў ды здаровую канкурэнцыю. У той жа час нашая краіна праз адсутнасць спрыяльных умоваў штогод губляе дзясяткі карысных кадраў для сваёй эканомікі.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео