BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пакуль Данькоў сядзіць, на месцы яго "прытона" ў Мінску азербайджанцы адчыняць новае казіно

22.07.2015
Пакуль Данькоў сядзіць, на месцы яго "прытона" ў Мінску азербайджанцы адчыняць новае казіно
Зараз у будынку на Мяснікова, 25 ідзе рамонт. Арэнда памяшкання каштуе больш за 400 мільёнаў рублёў у месяц.

Пра тое, што казіно ў будынку былога клубу адчыняць азербайджанцы, распавяла Наталля Данькова, жонка бізнесоўца, які знаходзіцца за кратамі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Вядома толькі, што яны з Азербайджану. Падыходзілі да мяне, прадстаўляліся, вялі размовы пра выкуп ліфтаў ды іншага абсталявання, якое ім патрэбна, каб наладзіць працу казіно. Але зноў жа ўсё ўпіраецца ў гэты суд аб падзеле маёмасці. Калі рашэнне будзе, тады зможам канчаткова дамовіцца», - распавяла жанчына.

Скандальна вядомы «Данькоў-клуб» зачынілі два гады таму. Нагадаем, яго ўладальніка Юрыя Данькова прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, арганізацыі і стварэнні ў клубе прытона для занятку прастытуцыяй, уцягванні ў занятак прастытуцыяй і асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Клуб зачынілі, і ў канцы верасні 2013 года выселілі з будынка на Мяснікова, 25, дзе ён размяшчаўся за 20 гадоў. Афіцыйнай прычынай высялення стала нявыплата арэнды за 2 месяцы, праз якую ўтварылася запазычанасць перад ўласнікамі памяшкання ў 836 млн рублёў, піша tut.by.

Новага арандатара ў памяшканні не было амаль 1,5 года. А некалькі месяцаў таму будынак абнеслі плотам і пачалі рамонт. Высветлілася, што ўладальнік будынка, «Беларускае таварыства глухіх», ужо знайшоў новага арандатара памяшкання.

- Каб выбраць арандатара на гэта памяшканне, мы размясцілі аб'яву ў газеце, на якую адгукнулася тры фірмы, - распавялі tut.by у «Беларускім таварыстве глухіх». - Але ўмовы ў нас былі сур'ёзныя: па-першае, мы выбіралі надзейную кампанію, а па-другое, папярэдзілі, што будучы арандатар павінен зрабіць капрамонт будынка. Паводле закона, яго павінен рабіць ўладальнік будынка, гэта значыць мы, але паколькі ў нас ёсць фінансавыя цяжкасці, мы дамовіліся, што арандатар дасць нам пазыку, якую мы будзем вяртаць. Так і дамовіліся. Будынак будзе з тым жа функцыянальным прызначэннем: у ім будзе і рэстаран, і казіно.

Калі адкрыецца новая ўстанова, пакуль невядома - рамонт яшчэ ідзе поўным ходам. Дарэчы, арандаваць такое памяшканне нятанна – кошт больш за 400 мільёнаў рублёў у месяц.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео