BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністр Шчоткіна: Якія дзве работы? Я так не казала

30.06.2015
Міністр Шчоткіна: Якія дзве работы? Я так не казала
Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна адмовілася каментаваць журналістам свае выказванні пра неабходнасць беларусам "круціцца" на дзвюх работах.

"Якія дзве работы? Я так не казала. Прачытайце ўважліва, што я сказала, а не тое, што пісалі суб'ектыўныя журналісты", - заявіла яна 30 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамляе БелаПАН.

На пытанне, ці бачыла яна рэакцыю беларусаў на свае выказванні, Шчоткіна адказала: "Ну і што? Я сказала тое, што сказала. Тое, што там неяк перавярнулі суб'ектыўна, гэта ўжо падыход журналістаў".

Нагадаем, 18 чэрвеня падчас наведвання Гродзенскай абутковай фабрыкі "Нёман" Шчоткіна заявіла: "Умовы, якія сёння ёсць, схіляюць сям'ю да таго, каб нараджаць больш дзяцей, калі гэта, вядома, запланавана. Таму што нараджэнне дзяцей дзеля дапамогі ці кватэры недапушчальнае, вядома ж. Але калі людзі прымаюць рашэнне аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей ці больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба, як кажуць, "круціцца". Для таго каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93 % беларусаў працуюць толькі на адной рабоце, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, дык хай бацька "пакруціцца". Тым больш што ў працоўнае заканадаўства ўнесеныя адпаведныя змяненні: гэта і артыкул пра надомную працу, гэта магчымасць, напрыклад, калі на адным прадпрыемстве няпоўная занятасць, па сумяшчальніцтве працаваць на поўную стаўку там, дзе сумяшчальніцтва аформленае. Сёння беларусам трэба праяўляць большую актыўнасць, каб павысіць свой дабрабыт".

Журналісты пацікавіліся ў Шчоткінай, на колькіх работах "круціцца" яе муж, аднак на гэтае пытанне міністр працы і сацыяльнай абароны таксама не адказала.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео