BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь у рэйтынгу дабрабыту заняла 81-е месца з 145

25.06.2015
Беларусь у рэйтынгу дабрабыту заняла 81-е месца з 145
well-beingindex.com
Рэспандэнтам задавалі пытанні, якія тычацца пяці асноўных параметраў якасці паўсядзённага жыцця.

Беларусь у рэйтынгу дабрабыту заняла 81-е месца ў свеце. Ён ствараўся Амерыканскім інстытутам грамадскай думкі Gallup і кампаніяй Healthways па пяці асноўных параметрах якасці паўсядзённага жыцця. Апытанне праводзілася ў 2014 годзе сярод 146 тысяч чалавек у 145 краінах.

Рэспандэнтам задавалі пытанні, якія тычацца пяці асноўных параметраў якасці паўсядзённага жыцця: сацыяльнае асяроддзе, матэрыяльны дабрабыт, фізічны стан, міжасабовыя стасункі і магчымасці самарэалізацыі.

Вышэйшыя радкі ў рэйтынгу занялі Панама, Коста-Рыка, Пуэрта-Рыка, Швейцарыя, Беліз, Чылі, Данія, Гватэмала, Аўстрыя і Мексіка.

Краінамі з горшымі паказчыкамі дабрабыту сталі Туніс, Таго, Камерун, Бутан, Афганістан.

У Беларусі толькі 15,7% жыхароў высока ацэньваюць свой дабрабыт. Вышэй за ўсё беларусы ацанілі магчымасці самарэалізацыі і матэрыяльны дабрабыт (па гэтых паказчыках наша краіна знаходзіцца адпаведна на 56-м і 68-м месцах у сусветным рэйтынгу). А вось сацыяльнае асяроддзе і фізічны стан атрымалі даволі нізкія ацэнкі: 91-е і 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе Еўрарадыё.

Сярод нашых суседзяў Расія месціцца на 47 месцы, Польшча — на 57, Латвія — на 88, Літва — на 103, Украіна — на 128 месцы.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео