BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Укладчыкі "Дэльта-Банка" пачалі атрымліваць грошы, але юрыдычныя асобы пакуль бачаць адпіскі

13.04.2015
Укладчыкі "Дэльта-Банка" пачалі атрымліваць грошы, але юрыдычныя асобы пакуль бачаць адпіскі
Банк "Масква-Мінск" пачаў выплаты фізасобам. Кампенсацыя юрыдычным асобам будзе магчымай толькі пасля афіцыйнага прызнання "Дэльта-Банка" банкрутам, то бок, пасля суда.

"Вам дашлюць ліст, паведамленне, дзе будзе дакладна пазначаная дата і месца атрымання грошай. Кіруйцеся гэтым дакументам", - расказваюць у кол-цэнтры банка "Масква-Мінск".

Выплаты пачынаюцца ад сёння, 13 красавіка. Амаль праз месяц пасля адклікання ліцэнзіі ў "Дэльта-Банка", паведамляе "Еўрарадыё".

Для атрымання свайго ўкладу трэба пайсці ў аддзяленне "Дэльта-Банка" і напісаць заяву, праз нейкі час прыйдзе паведамленне з месцам і часам атрымання грошай. Усе выплаты праводзіць банк "Масква-Мінск" за кошт сродкаў Агенцтва па гарантаваным вяртанні ўкладаў.

Заявы на вяртанне грошай ў "Дэльта-Банку" прымаюць да канца красавіка, пазней давядзецца ехаць непасрэдна ў Агенцтва, на вуліцу Шпілеўскага. Там расказваюць, што ўжо атрымалі больш за 6 тысяч заяваў. Агулам сума выплат перавысіць 100 мільёнаў долараў.

Што з юрыдычнымі асобамі і іпэшнікамі?

Агенцтва вяртае толькі ўклады прыватных асобаў, кампенсацыя юрыдычным асобам будзе магчымай толькі пасля афіцыйнага прызнання "Дэльта-Банка" банкрутам. То бок пасля суда. Пакуль на ўсе запыты юрасобам адказваюць адпіскамі.

"Пастановай прынятае рашэнне аб увядзенні часовай адміністрацыі… адкліканы спецдазвол на ажыццяўленне дзейнасці… банку забараняецца выконваць абавязанні па раней заключаных дамовах, банк не нясе адказнасці за парушэнне сваіх абавязанняў праз немагчымасць іх выканання… пасля выпрацоўкі праграмных мераў вам будзе дадзеная дадатковая інфармацыя, у тым ліку шляхам размяшчэння яе на афіцыйным сайце ЗАТ "Дэльта-Банк. Прыносім свае прабачэнні", - цытуе атрыманы нядаўна ад банка ліст гомельскі прадпрымальнік Вячаслаў Скарабагатаў.

Сярод найбольш імаверных тэрмінаў вяртання грошай юрыдычным асобам называюць другое паўгоддзе. Да таго часу суд павінен прызнаць "Дэльта-Банк" банкрутам. Прычым грошы з рахункаў прадпрымальнікаў і фірмаў будуць вяртаць за кошт продажу маёмасці банка. І зусім не факт, што яе хопіць на ўсіх.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео