BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы змогуць не пагашаць крэдытаў яшчэ 5 гадоў

12.04.2015
Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы змогуць не пагашаць крэдытаў яшчэ 5 гадоў
Дзевяць дзяржаўных прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам" атрымаюць адтэрміноўку ў пагашэнні крэдытаў яшчэ на 5 гадоў.

Адпаведнае рашэнне зацверджана ўказам №160 ад 9 красавіка 2015 года.

Фінансавая падтрымка дзяржпрадпрыемствам дрэваапрацоўкі пачалася ў 2007 годзе. Тады са згоды Аляксандра Лукашэнкі на працягу шасці гадоў крэдыты на агульную суму больш за 1 мільярд еўра атрымалі "Барысаўдрэў", "Віцебскдрэў", "Гомельдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "Фандок", "Магілёўдрэў" і "Мазырскі ДОК".

Тэрміны заканчэння мадэрнізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах неаднаразова пераносіліся і зрываліся. Камітэт дзяржкантролю выявіў шэраг парушэнняў пры правядзенні мадэрнізацыі. Дырэктар "Барысаўдрэва"Уладзімір Мальцаў нават трапіў пад суд. Лукашэнка падчас візітаў на дрэваапрацоўчыя вытворчасці раскрытыкаваў кіраўніцтва канцэрна "Беллеспаперапрам" за "шматлікія факты безгаспадарчасці, расхлябанасці, парушэнні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны".

Цяпер мадэрнізацыя на многіх прадпрыемствах завяршылася, але на іх моцна цісне крэдытная нагрузка. Новы ўказ №160 дазволіць прадпрыемствам атрымаць час для канчатковага разліку з банкамі. Такім чынам, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, БПС-Сбербанк і Белінвестбанк могуць атрымаць выплаты па крэдытах праз 13 гадоў — у 2029-2030 гадах, паведамляе "Еўрарадыё" со спасылкай на tut.by.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео