BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ІТ-бізнэс у Беларусі абрынецца праз арышт прадпрымальніка Пракапені?

07.04.2015
ІТ-бізнэс у Беларусі абрынецца праз арышт прадпрымальніка Пракапені?
tut.by
Кіраўнікі і саўладальнікі ІТ-бізнэсу звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай змяніць меру стрымання Віктару Пракапені, якому пагражае 7 гадоў турмы.

З просьбай да Аляксандра Лукашэнкі звярнуліся кіраўнікі і саўладальнікі буйных беларускіх ІТ-кампаній. Яны просяць змяніць меру стрымання затрыманаму ІТ-прадпрымальніку Віктару Пракапені.

Нагадаем, што затрыманне вядомага прадпрымальніка адбылося ў сакавіку. Праваахоўныя органы вінавацяць яго ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Пракапеню пагражае да сямі гадоў зняволення, паведамляе tut.by.

У лісце бізнэсоўцаў гаворыцца, што Пракапеня шырока вядомы ў ІТ-сферы як сумленны бізнэсовец, які не хавае свой капітал і плаціць вялікія падаткі на ўзроўні сярэдняга завода. У кампаніі Пракапені няма кліентаў у Беларусі, але ён працягвае пастаянна пражываць тут, хоць даўно мог з'ехаць. На думку падпісантаў ліста, прадпрымальнік фактычна выконвае ролю інвестыцыйнага агента беларускага ўрада.

Калегі адзначаюць, што пры доказах віны Пракапеню трэба будзе судзіць. Але яго затрыманне па яшчэ не даказаным злачынстве і агульная рэакцыя ІТ-супольнасці можа прывесці да таго, што ўжо бліжэйшымі днямі замежныя партнёры многіх беларускіх ІТ-кампаній замарозяць бізнэс-аперацыі з Беларуссю.

Паводле папярэдніх ацэнак экспертаў, экспартная выручка Парка высокіх тэхналогій замест традыцыйнага штогадовага росту можа абваліцца на 30% і больш.

Падпісанты хадайнічаюць пра вызваленне Пракапені пад грашовы заклад. Таксама яны просяць вывесці з пад-арышту тыя яго актывы, якія не маюць дачынення да вылучанага абвінавачання.

Ліст падпісалі ўладальнік і заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер, генеральны дырэктар СТАА "Сістэмныя тэхналогіі" Аляксандр Мукавозчык, генеральны дырэктар беларускага падраздзялення EPAM Systems Сяргей Дзівін ды іншыя. У аўторак, 7 красавіка, яго перададуць у Адміністрацыю прэзідэнта.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео