BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У ІП пачалі канфіскоўваць тавар без сертыфікатаў

26.03.2015
У ІП пачалі канфіскоўваць тавар без сертыфікатаў
Беларускія ўлады парушылі абяцанне не канфіскоўваць у прадпрымальнікаў тавары, якія прадаюцца без сертыфікатаў Мытнага саюза.

У індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска за адсутнасць на гандлёвай кропцы дакументаў канфіскавалі тавар на суму больш за 150 млн рублёў. Канфіскацыя адбылася не гледзячы на запэўніванні ўладаў, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, што да 1 студзеня 2016 года ІП не будуць караць за гандаль без адпаведных дакументаў.

"Ня гледзячы на заявы ўладаў на ўзроўні намесніка міністра эканомікі, рассылку МПЗ лістоў, каб прадпрымальнікі нічога не баяліся, хадзілі працавалі і плацілі падаткі, у горадзе Віцебску ў сакавіку ў ІП Святланы Ваяводзін адбылася канфіскацыя. Тавар канфіскавалі. Справу перадаюць у суд", - распавёў "Беларускаму партызану" лідэр РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка.

"Я ўчора звязваўся з падатковай. Кажу ў вас сумленне ёсць?! Намеснік міністра эканомікі сказаў людзей не чапаць - рыхтуецца ўказ аб тым, што можна працаваць без дакументаў. Там мне адказалі - мы працуем па законе і нічога не парушаем, і я не маю права перагледзець рашэнне", - распавёў Шумчанка.

"Тавар канфіскавалі за адсутнасць дакументаў. Прычым яны ў мяне ёсць (усе накладныя, сертыфікаты), але ў мяне ідзе планавая праверка і ўсе дакументы знаходзяцца ў падатковай. Я ім так і напісала ў тлумачальнай. Але ім гэта тлумачэнне пераканаўчым не здалося і яны канфіскавалі ўвесь тавар на суму больш за 150 млн. рублёў", - распавяла сама прадпрымальніца Святлана.

"Цяпер мы склалі скаргу на неправамерныя дзеянні падатковай. Пакуль адказу на скаргу няма. Сядзім чакаем. Што цяпер рабіць я проста не ведаю", - распавяла прадпрымальніца.

"Мы якраз пра гэта папярэджвалі - кажа Шумчанка. - Цяперашняя сітуацыя заключаецца ў тым, што ёсць заявы чыноўнікаў аб тым, што чапаць нікога не будуць, але заканадаўча іх да справы, што называецца, не прышыеш .У выніку жанчына з дзіцем сёння засталася ні з чым. У яе забралі ўсе. Як пасля гэтага верыць нашым уладам?"

Нагадаем, 1 сакавіка скончыўся перыяд, на працягу якога ІП маглі рэалізаваць рэшткі прадукцыі легпрама, ўвезенай з краін Мытнага саюза, без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў. Адтэрміноўка прадастаўлялася ўказам прэзідэнта № 222. Прадпрымальнікі неаднаразова спрабавалі растлумачыць ўраду, што не змогуць працаваць у новых умовах, але іх меркаванне чыноўнікі ігнаравалі да апошняга моманту.

28 лютага намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты на брыфінгу ў Мінску заявіў, што ў бліжэйшы час з’явіцца дакумент аб легалізацыі продажу рэшткаў тавараў легпрама ІП, якія не маюць на іх дакументаў. Чыноўнік таксама запэўніў, што кантралюючыя органы не будуць прымяняць якія-небудзь санкцыі ў дачыненні да ІП да прыняцця новага ўказа. "Усё могуць працаваць у спакойнай абстаноўцы", - падкрэсліў намеснік міністра.

Пазней на сайце Міністэрства па падатках і зборах з’явіўся праект указа, у якім індывідуальныя прадпрымальнікі атрымліваюць права гандляваць таварамі без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, але пры гэтым павялічваюцца падаткі. Аднак гэты ўказ да гэтага часу не прыняты.

17 сакавіка, падчас сустрэчы з ІП у ГЦ "Экспабел" Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што беларускія ІП змогуць прадаваць тавары легпрама без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё, да 1 студзеня 2016 года.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео