BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заробкі беларускіх праграмістаў адны з самых высокіх ва Усходняй Еўропе

22.03.2015
Заробкі беларускіх праграмістаў адны з самых высокіх ва Усходняй Еўропе
Па словах дырэктара ПВТ, сёння зарплаты беларускіх праграмістаў вышэйшыя, чым у іх калегаў у Чэхіі, Польшчы, Венгрыі і шэрагу іншых краін Усходняй Еўропы.

Заробкі праграмістаў у Беларусі сёння вышэй, чым у шэрагу краін Усходняй Еўропы. Пра гэта заявіў дырэктар дзяржаўнай установы  "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій" Валерый Цапкала падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Валерый Цапкала растлумачыў, што ўзровень заработнай платы залежыць ад попыту і прапановы. "Попыт нараджае прапанову, і завышаныя зарплаты - гэта як раз вынік попыту на беларускіх праграмістаў", - адзначыў ён.

Па словах дырэктара ПВТ, сёння зарплаты беларускіх праграмістаў вышэйшыя, чым у іх калегаў у Чэхіі, Польшчы, Венгрыі і шэрагу іншых краін Усходняй Еўропы.

Нагадаем, у гэтым годзе для ПВТ планавалі ў тры разы павялічыць ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама падняць з 9 да 10% стаўку падаходнага падатку для рэзідэнтаў ПВТ. Аднак ПВТ удалося адстаяць льготныя адлічэнні ў ФСАН.

Паводле звестак Белстата, у студзені сярэдні заробак у тых, чыя дзейнасць звязана з вылічальнай тэхнікай, склаў крыху больш за 23 млн рублёў, у Мінску гэты паказчык перавысіў 24,6 млн рублёў.

Кажучы пра перспектывы росту заробкаў у гэтай сферы, Валерый Цапкала адзначыў, што гэта магчыма ў выпадку, калі будуць узнікаць прадуктавыя кампаніі (не тыя, якія проста аказваюць паслугу, а распрацоўваюць свае прадукты). "Калі гэты прадукт з'яўляецца камерцыйна вельмі паспяховым, то кампанія, вядома, можа сабе дазволіць плаціць вельмі высокія зарплаты", - растлумачыў свой пункт гледжання дырэктар ПВТ.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео