BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рынкі ў Віцебску не працуюць - гандляры не паверылі ўладам пра часовую адмену санкцыяў

01.03.2015
Рынкі ў Віцебску не працуюць - гандляры не паверылі ўладам пра часовую адмену санкцыяў
euroradio.fm
Постапакаліптычнае відовішча ўяўляюць сабою рынкі Віцебска 1 сакавіка. Большасць прадпрымальнікаў, не разлічваючы на магчымасць працаваць у сакавіку, проста не заплацілі падаткі і за арэнду.

Віцебскія рынкі 1 сакавіка ўяўляюць амаль постапакаліптычнае відовішча: шэрагі зачыненых ралетаў, распранутыя манекены і самотныя пакупнікі, што ўчытваюцца ў пакінутыя прадпрымальнікамі аб'явы, паведамляе "Еўрарадыё".

Палова абвестак тлумачыць сваю адсутнасць "адпачынкам". Шмат хто "з'ехаў па тавар", зрабіў сабе "выходны" ці шчыра абвясціў, што прыпыняе працу да высвятлення ўсіх умоваў.

Адчыненыя некалькі гандлёвых кропак, дзе прадаюць беларускае адзенне, працуюць копіцэнтры, міні-майстэрні па рамонце, пункты заказу мэблі. Там-сям на зачыненых ралетах самотна вісяць аб'явы аб распродажах ды зніжках, якія засталіся з лютага.

Каля адчыненага ралета пакупнікі натрапляюць на раз'юшанага прадаўца, які закідвае швэдары ў вялікі хатуль. "Зачыняюся, не працую!" — кідае ён пакупнікам. У тое, што працаваць дазволена, дзядзька не верыць.

Побач прадпрымальніца размаўляе па тэлефоне: "Не, Верачка, я не буду адчыняцца. Ні арэнда ж у мяне, ані падаткі ня сплочаныя..." Сапраўды, большасць прадпрымальнікаў, не разлічваючы, што атрымаюць магчымасць працаваць у сакавіку, проста не заплацілі ні падаткі, ні арэнду за свае гандлёвыя памяшканні.

Там-сям на зачыненых ралетах ўжо з'яўляюцца запіскі "Доступ абмежаваны". Цяпер прадпрымальнікам давядзецца вырашаць і гэтую праблему.

Аналагічнае відовішча можна ўбачыць на трох буйных рынках Берасця, паведамляе "Віртуальны Брэст".

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео