BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Беларусь прыехаў прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Чакрабарці

17.02.2015
У Беларусь прыехаў прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Чакрабарці
Личности
novostimira.net
Кіраўнік ЕБРР прыбыў з двухдзённым візітам. Беларусь ён наведвае ўпершыню.

Як паведаміў БелаПАН старшы саветнік банка Антон Усаў, запланаваныя сустрэчы кіраўніка ЕБРР Сумы Чакрабарці з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, міністрамі эканомікі і замежных спраў. 

Падчас візіту будуць абмяркоўвацца пытанні магчымага пашырэння супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР. Апрача таго, Чакрабарці плануе наведаць завод па вытворчасці рухомага саставу кампаніі "Штадлер" у Фаніпалі — гэты праект рэалізуецца пры ўдзеле ЕБРР. 

У прэзідэнта ЕБРР таксама запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый і дыпламатычнага корпуса. 

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — міжнародная фінансавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, створаная для падтрымкі трансфармацыі эканомікі ў дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. ЕБРР пачаў дзейнічаць у красавіку 1991 года. 

Асноўныя акцыянеры банка — ЗША, краіны Еўрасаюза, Японія. Беларусь з'яўляецца паўнапраўным членам ЕБРР з 1992 года. З 1994 года ў Мінску дзейнічае пастаяннае прадстаўніцтва банка. 31 сакавіка мінулага года ў Мінску быў адкрыты новы офіс ЕБРР. 

За час сваёй дзейнасці ў Беларусі Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця браў удзел у рэалізацыі 66 праектаў. Сумарны аб'ём прыцягнутых інвестыцый ацэньваецца ў 1 млрд. 502,4 млн. еўра. Рэсурсы, што выдзяляюцца Беларусі банкам, накіроўваюцца на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. У 2014 годзе ЕБРР разлічваў укласці ў эканоміку Беларусі прыкладна 220 млн. еўра. 

Апошнім часам сумесна з ЕБРР у Беларусі распачатыя некалькі знакавых інвестыцыйных праектаў у сферы дрэваапрацоўкі (завод "Кронаспан"), вытворчасці напояў (піваварні "Хайнекен") і рухомага саставу (ААТ "Штадлер Мінск"). 

Ход і перспектывы ажыццяўлення Стратэгіі ЕБРР для Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя наяўных і новых інвестыцыйных праектаў былі абмеркаваныя ў межах кансультатыўнага візіту ў Мінск прадстаўнікоў савета дырэктараў ЕБРР, які адбыўся 22—26 верасня 2014 года.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео