BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Распродаж гандлёвых кропак адбываецца на сталічным рынку "Ждановічы"

17.02.2015
Распродаж гандлёвых кропак адбываецца на сталічным рынку "Ждановічы"
dw.de
Хутка на знакамітых "Жданах" можна будзе набыць толькі кулёк з семкамі.

Цягнік з “Мінска-Пасажырскага” да “Лебяжага” амаль пусты, на прыпынку выходзіць усяго дзесятак чалавек. Разам з імі іду да шэрагаў гандлёвых кропак. Яны амаль усе закрытыя, паведамляе карэспандэнт "Еўрарадыё".

Пенсіянерка Алена гандлюе на “Жданах” 7 апошніх гадоў. Кажа, што апошнім часам пакупнікоў зусім няма:

“Пакупнікі? Пакупнікоў тут ужо даўно няма. Мы ўжо тут хутка развучымся размаўляць з імі. Гэта такое становішча ў краіне, калі ў людзей заробкі панізіліся, калі людзей перавялі на 4-дзёнку, адправілі іх у неаплачваемыя адпачынкі. Якія могуць быць пакупнікі… Даношваюць тое, што ёсць. Цяпер хоць бы камуналку аплаціць і паесці”.

Працоўны дзень Алены цяпер выглядае так: у 9 гадзін едзе на гандлёвую кропку, чытае там сваю электронную кніжку, п’е гарбату, абедае з суседкамі, потым зноў чытае. Гадзін у 17 закрывае кропку і едзе дадому. Пакупнікоў няма. Стаіць на рынку, хутчэй, па звычцы. У дадатак да 1 сакавіка трэба прадаць стары тавар, пакуль на яго не патрабуюць сертыфікатаў.

Каб выйсці ў нуль, прадпрымальніцы трэба прадаць 140 сукенак за месяц.

Віктар, які гандлюе на “Ждановічах” разам з жонкай, таксама скардзіцца на 222-гі Указ кіраўніка краіны:

“Калі будзе прыняты закон, то, значыць, разам усе зачынімся. І ўсё. Дзяржава не атрымае ў бюджэт падаткі, арэнду не атрымае за нашы месцы гандлёвыя. Нам няма чаго рабіць. Закрыемся. Парушаць закон мы не будзем, таму што вялізныя штрафы”.

Падаткаў Віктар плаціць крыху больш за 3 мільёны ў месяц. Яшчэ 7 — арэнда. Агулам каля 10 мільёнаў. Пасля 1 сакавіка трэба заплаціць яшчэ і за сертыфікаты якасці на кожную рэч. Гэта да тысячы долараў за штуку. Калі пытаюся, ці рэальна пацягнуць такую суму, Віктар закатвае вочы і смяецца.

Непад’ёмнымі сертыфікаты аказваюцца і для пенсіянеркі Алены. Яна расказвае, што за яе тавар — жаночыя штаны і джынсы — трэба заплаціць у сярэднім па 3 мільёны за паперу. Расказвае, што неяк з цікавасці села падлічыць, колькі ўсяго адзінак з яе асартыменту патрабуюць сертыфікатаў. На 40 мільёнах лічыць перастала. Выйсце — гандляваць беларускімі рэчамі. Але яны альбо зусім ніякія, альбо вельмі якасныя, але дарагія. Але людзі слаба купляюць нават адносна танную кітайскую вопратку. Алена гаворыць, што цяпер за шчасце прадаць 1-2 рэчы за дзень:

“Калі ў мяне за дзень нешта набудуць, то я палячу шчаслівая на крылах! Вы такія пытанні задаяце… Я ж гавару, хутка з людзьмі тут развучымся гаварыць. Руху тут ніякага ўвогуле няма. “Ждановічы” лічацца рынкам выходнага дня, сюды больш з-за Мінска прыязджалі людзі. Але цяпер шмат хто і ў выходныя стаіць па нулях. 1-2 рэчы прадаць — гэта ўжо шчасце. Гэта ўжо ёсць, з чым у краму схадзіць, ёсць чым пакарміць сям’ю”.

Пасля 1 сакавіка Алена думае зварочваць бізнэс, а рэшткі тавару павязе прадаваць у Расію — там дзейсныя сертыфікаты, якія беларусы атрымоўвалі, купляючы тавар на маскоўскіх рынках. Калі падасць, пойдзе шукаць працу ў дадатак да 2-х мільёнаў пенсіі.

У Віктара пенсіі няма. Што будзе рабіць пасля 1 сакавіка — не ведае. Працягваць гандляваць не бачыць сэнсу. Кошты на стары тавар разлічаныя сыходзячы з курса ў 11 тысяч за долар. Калі разлічваць з новым курсам, ды яшчэ з коштамі сертыфікатаў, атрымаецца нашмат даражэй. Але людзі цяпер не набываюць рэчы нават па старых коштах. Можна нават тыдзень прастаяць і не прадаць нічога:

“Ніхто не скажа, колькі тут цяпер людзі нагандляваць могуць. Было такое, што тыдні два і па нулях стаялі. У будні ўвогуле нікога няма. Калі адзін чалавек зойдзе памераць нешта, то гэта добра. Людзей няма! Пахадзіце, паглядзіце тут да канца дня. Вы самі ўсё ўбачыце”.

Словы гандляроў пацвярджаюць пустыя шэрагі гандлёвых цэнтраў і распродажы. Прычым, прадпрымальнікі са зніжкамі распрадаюць і тавар, і нават свае кропкі. Заўважаючы мяне з фотаапаратам, гандляры запрашаюць прыехаць на “Жданы” пасля 1 сакавіка. Маўляў, будуць прыгожыя кадры мёртвага закінутага рынка.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео