BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЗША абвясціў новыя санкцыі супраць беларускага прадпрыемства

22.01.2015
ЗША абвясціў новыя санкцыі супраць беларускага прадпрыемства
Дзяржаўны дэпартамент ЗША 30 снежня 2014 года абвясціў аб увядзенні санкцый супраць беларускага прадпрыемства "Белзнешпрамсервіс".

Падставай для гэтага рашэння стала заключэнне ўрада ЗША аб парушэнні "Белзнешпрамсервісам" палажэнняў амерыканскага закона аб нераспаўсюджанні ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі, паведамляе "Наша ніва”.

У прыватнасці, гэта азначае ўдзел у перадачы названым краінам ці закупкам у іх тавараў, паслугаў і тэхналогій, якія падлягаюць кантролю згодна з шэрагам шматбаковых механізмаў экспартнага кантролю (Аўстралійская група, Васенаарскія дамоўленасці, Канвенцыя аб забароне хімічнай зброі, Рэжым кантролю над ракетнымі тэхналогіямі, Група ядзерных пастаўшчыкоў) ці могуць патэнцыяльна спрыяць распрацоўцы зброі масавага знішчэння ці сістэмаў крылатых ці балістычных ракет.

Акрамя "Белзнешпрамсэрвісу" санкцыі таксама ўведзеныя супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асобаў з Венесуэлы, Ірана, Кітая, Паўночнай Карэі, Расіі, Сірыі і Судана.

Паводле паведамлення санкцыі будуць дзейнічаць на працягу двух гадоў пачынаючы з 19 снежня 2014 года. Варта адзначыць, што "Белзнешпрамсервіс" перыядычна становіцца аб’ектам амерыканскіх санкцый пачынаючы з 2004 года.

Рашэнне прадугледжвае: адмову ад дзяржаўных закупак урадам ЗША у названых у паведамленні асобаў ці заключэння з імі кантрактаў, за выключэннем рашэнняў дзяржаўнага сакратара ЗША; адмову ад выдзялення дапамогі ўрада Злучаных Штатаў названым асобам, за выключэннем рашэнняў дзяржаўнага сакратара ЗША; забарону на продаж названым асобам артыкулаў з афіцыйнага Пераліку боепрыпасаў ЗША і продаж любых тавараў і паслугаў абарончага прызначэння згодна з Законам аб кантролі над экспартам узбраенняў; забарону перадаваць вырабы, што кантралююцца Законам ЗША аб рэгуляванні экспарту 1979 года ці Правіламі рэгулявання экспарту.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео