BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Індэксаваць пенсіі ў сувязі з аслабленнем беларускага рубля дзяржава не будзе

15.01.2015
Індэксаваць пенсіі ў сувязі з аслабленнем беларускага рубля дзяржава не будзе
nn.by
Дэвальвацыя ператварае беларускіх пенсіянераў у жабракоў, бо ўлады не збіраюцца індэксаваць іхнія пенсіі.

Улады не будуць індэксаваць пенсіі ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у час прамой лініі 15 студзеня.

Датэлефанаваўшыся да намесніка міністра, карэспандэнт finance.tut.by пацікавілася, ці праіндэксуюць пенсіі ў сувязі з аслабленнем беларускага рубля.

Валерый Кавалькоў патлумачыў, што пенсіі выплачваюцца за кошт адлічэнняў з заробкаў, якія паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Заробкі не індэксаваліся на рост курсу даляра, а значыць, унёскі ў ФСАН таксама не выраслі.

"А калі паступленні ў Фонд не павялічыліся, у сувязі з чым мы можам плаціць пенсію ў большым памеры? Пераразліку [пенсій] ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля не будзе, бо ў нас валюта - беларускі рубель, у нас цэны ў беларускіх рублях, і наша ўнутраная прывязка да даляра - гэта наша асабістае перакананне. Можна перавесці пенсію на расійскія рублі, і атрымаецца, што пенсіянер пабагацеў, бо расійскі рубель быў дэвальваваны яшчэ больш", - заўважыў намеснік міністра.

Пакуль няма падстаў і для пераразліку пенсій у сувязі з ростам сярэдняй зарплаты па краіне.

Рашэнне аб павелічэнні пенсій прымаецца, калі за мінулы квартал сярэдняя зарплата павялічылася больш чым на 15%.

"На жаль, такога росту ў нас цяпер няма", - канстатаваў Валерый Кавалькоў.

З 19 снежня беларускі рубель дэвальваўся адносна даляра на 38%.
 

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео