BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Месячны заробак беларускага гастарбайтэра ў Расіі зменшыўся на 1000 долараў

06.01.2015
Месячны заробак беларускага гастарбайтэра ў Расіі зменшыўся на 1000 долараў
Цяпер заробкі беларускіх гастарбайтэраў блізкія да беларускіх, таму сэнсу ў паездках застаецца ўсё меней.

Падзенне вартасці расійскага рубля прывяло да адтоку працоўных мігрантаў з Масквы, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадоў, дзе найбольшая запатрабаванасць у дадатковых працоўных руках. У іх ліку - і беларусы: за апошнія месяцы людзі істотна страцілі ў прыбытках і з'язджаюць з-за невыгодных заробкаў, піша Радыё "Свабода".

Паводле неафіцыйных звестак, каля мільёна грамадзян Беларусі цягам году сезонна ці стала выяжджаюць на заробкі за мяжу, прычым абсалютная большасць - у Расію. Такі крок цалкам апраўданы: пакуль беларускія ўлады дэкларавалі намер дасягнуць запаветнай вышыні ў 500 долараў, будаўнік у Маскве атрымліваў у 4–5 разоў больш. Не дзіва, што сярод інтэрнацыянальных брыгад на расійскіх будоўлях аднымі з самых шматлікіх былі беларускія. 

Але другая палова 2014 году ўнесла істотныя карэктывы. Заходнія санкцыі супраць Масквы за агрэсію ва Украіне і харчовае эмбарга, абвешчанае Расіяй у адказ, спарадзілі эканамічныя праблемы, якія, разам з падзеннем коштаў нафты, прывялі да абясцэньвання расійскай валюты. За некалькі наступных месяцаў прывабныя заробкі апусціліся ледзь не да ўзроўню беларускіх, што зрабіла паездкі эканамічна невыгоднымі.

Беларускі прадпрымальнік Алесь Каліта заснаваў у Маскве рамонтна-эксплуатацыйную фірму, якая спецыялізуецца на будаўнічых працах, усталёўцы вентыляцыі і сістэмаў кандыцыянавання. Кажа, што ў новых умовах, выкліканых абясцэньваннем рубля, пацярпелі як самі працаўнікі, так і гаспадары кампаній

Колькі тыя ж будаўнікі ў Расіі маглі зарабляць у сярэдзіне мінулага году і пад канец 2014-га? Алесь Каліта кажа, што прынамсі цяпер гэта заробкі, блізкія да беларускіх, таму сэнсу ў паездках застаецца ўсё меней:

"За паўгода розніца ў 1000 долараў. Калі ў жніўні спецыяліст мог зарабляць у Расіі ў сферы будаўніцтва, інтэр’еру, вентыляцыі, кандыцыянавання, рэстаўрацыйных работ у сярэднім 70–80 тысяч расійскіх рублёў, што было эквівалентна 2000–2200 долараў, тое зараз гэта 1000–1200 долараў. Калі адняць усе выдаткі - праезд, пражыванне, харчаванне -  выходзіць то на тое. Але калі ён будзе працаваць у сябе дома, на радзіме, дагледжаны, пакормлены, увесь час каля сям’і, то лепш, вядома, працаваць у Беларусі, чым у Расіі. Таму многія беларусы ўжо і не хочуць туды ехаць. Мой штат на 90 % зараз складаюць расіяне -  Масква, Падмаскоўе. Мне прасцей і ім прасцей: не трэба вырашаць нейкія жыллевыя пытанні для сваіх работнікаў, не трэба вырашаць пытанні міграцыйныя. Яны жывуць на месцы, і той заробак, які я ім плачу, іх задавальняе, таму што гэта сярэдні кошт. А беларусу трэба даць жыллё, забяспечыць нейкімі іншымі патрэбамі, суправаджаць яго, умоўна кажучы. Ізноў жа, есьць і вызначаны псіхалагічны фактар: сваіх звальняць складаней, калі яны займаюцца п’янкамі або не выконваюць належным чынам працу".

Адрозна ад гастарбайтараў з Сярэдняй Азіі, Каўказу, нават Украіны, беларусы не маюць праблем з часавай легалізацыяй у Расіі. Вялікія правы забяспечаныя адпаведнымі пагадненнямі ў рамках Мытнага саюзу і ды так званай саюзнай дзяржавы. У сваю чаргу, бурнае будаўніцтва ў расійскіх гарадах, якое мела месца прынамсі да апошняга часу, забяспечвала працоўны рынак дастатковай колькасцю вакансій. Аднак ці захочуць беларусы далей карыстацца сваім асаблівым статутам - Алесь Каліта сумняецца.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео