BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Больш за 4 мільярды долараў павінна аддаць Беларусь крэдыторам у 2015 годзе

05.01.2015
Больш за 4 мільярды долараў павінна аддаць Беларусь крэдыторам у 2015 годзе
nn.by
Менавіта столькі краіна мусіць выплаціць па ўнутраных і знешніх дзяржаўных абавязацельствах.

Сёлета Беларусь павінна выплаціць па ўнутраных і знешніх дзяржаўных абавязацельствах больш за 4 млрд долараў. Прыблізна 3,1 млрд долараў неабходна будзе пералічыць у кошт пагашэння і абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу.

Найбольшы аб'ём знешніх валютных плацяжоў прыпадае на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу, які ўтварыўся ў сувязі з выпускам Беларуссю пяцігадовых еўрааблігацый у 2010 годзе. У кошт пагашэння гэтых абавязацельстваў краіна сёлета павінна будзе выплаціць амаль 1,2 млрд долараў, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, неабходна выплаціць 716,3 млн долараў па міждзяржаўных крэдытах Расіі. Поруч з гэтым запланаваныя выплаты па крэдыце Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 541,2 млн долараў. Па крэдытах Кітая і Венесуэлы Беларусь павінна будзе выплаціць сёлета 380,4 млн і 121,8 млн долараў адпаведна.

На 2015 год таксама прыпадаюць выплаты Беларусі па абслугоўванні і пагашэнні ўнутранага валютнага дзяржаўнага доўгу, якія складуць прыблізна 1 млрд долараў.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, на пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2015 годзе плануецца накіраваць 1,9 млрд долараў паступленняў бюджэту ад вывазных пошлін на нафтапрадукты, яшчэ прыблізна 330 млн долараў плануецца адшукаць на выплаты па дзярждоўгу за кошт збірання пошлін ад экспарту беларускай нафты.

Акрамя гэтага, для выканання абавязацельстваў па знешнім дзярждоўгу ўрад у 2015 годзе мае намер размясціць аблігацыі на 1 млрд долараў на знешнім рынку і заняць прыкладна 800 млн. долараў за кошт унутраных аблігацый.

З улікам пікавых выплат па знешнім дзярждоўгу, якія пачаліся ў 2013 годзе, Нацыянальны банк у асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на гэта год запланаваў нулявы рост золатавалютных рэзерваў.

У 2013 годзе Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 2 млрд долараў, у студзені-лістападзе 2014-га - 4,23 млрд долараў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео