BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як будзе працаваць збор на куплю валюты?

19.12.2014
Як будзе працаваць збор на куплю валюты?
Ці будуць паказваць яго на табло ў абменніках?

Каб стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку, Нацбанк увёў збор у 30% з пакупнікоў валюты. Ён датычыцца як фізічных, так і юрыдычных асоб. Як гэта будзе працаваць? Піша tut.by.

Калі і як доўга будуць здымаць 30%?

- Збор з пакупнікоў валюты будуць спаганяць з заўтрашняга дня, 20 снежня, - распавялі ў камерцыйным банку. Паводле слоў спецыяліста, пакуль гаворка ішла пра тое, што працаваць гэта навіна будзе арыентыровачна да 1 лютага 2015 года.

Ці будуць ўключаць 30-працэнтны збор у курс на табло ў абменніку?

- Не, на табло ў абменным пункце будзе паказаны курс продажу канкрэтнага банка. Банкам рэкамендавалі, каб ён адрозніваўся ад афіцыйнага курсу Нацбанка не больш, чым на 2%, - тлумачыць супрацоўнік банка. - Сума 30-адсоткавага збору будзе паказаная асобна ў чэку, які выдасць касір.

Ад чаго будуць лічыць 30% збору?

Лічыць збор будуць ад сумы ў беларускіх рублях, якую вы хочаце патраціць на куплю валюты.

- Напрыклад, вы хочаце заўтра купіць 100 даляраў. Калі афіцыйны курс Нацбанка 10 890 рублёў, то ў абменніку даляр будуць прадаваць прыкладна па 11 100 рублёў. Гэта значыць, вам спатрэбіцца 1,1 мільёна беларускіх рублёў. Камісія ў гэтым выпадку складзе 333 тысячы рублёў, - падлічылі ў банку.

Ці трэба плаціць збор, калі здымаеш валюту з карткі, а не купляеш у абменніку?

Калі гэта картка ў рублях, то зняцце валюты з яе будзе лічыцца купляй і таму з вашага рахунку спішуць 30-адсоткавы збор. Калі картка ў валюце, то збор плаціць не трэба.

Ці возьмуць збор, калі разлічваешся карткай у краме за мяжой?

- Такая аперацыя таксама лічыцца купляй валюты, - папярэджваюць банкі. - Бо ў вас на картцы ляжаць беларускія рублі. Напрыклад, вы паехалі ў Літву з карткай Visa. Выдаткаваныя грошы спачатку будуць проканвертаваныя ў даляры па курсе міжнароднай аплатнай сістэмы, а затым - у літы, ўжо па курсе банка, які выпусціў картку. Да выніковай суме банк дадасць 30-адсоткавы збор.

Збор трэба будзе заплаціць і ў тым выпадку, калі вы здымеце валюту ў банкамаце за мяжой. Дарэчы, у гэтым выпадку да 30% дадасца яшчэ і камісія за зняцце наяўных (мінімум 2% ад сумы).

Ці будуць браць збор пры разліках у інтэрнэце?

Калі картка рублёвая, то плацяжы ў замежных інтэрнэт-крамах таксама будуць лічыцца купляй валюты. Таму да сумы сваіх пакупак цяпер давядзецца дадаваць 30%.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео